Яна — выдумка маёй галавы

Вершы, прысвечаныя Ані, носяць яўна выражаны аўтабіяграфічны характер. 3 наступных радкоў, у якіх аўтар звяртаецца да Ані, відаць, як адпосілася да яго Аніна цётка Таццяна Рафаілаўна.

Вашай цётцы, здаецца, вельмі прыемна

Рабіць обыск у маім сэрцы.

Яшчэ ўчора яна мне сказала:

«Прызнайцеся, што Вы палюбілі Аню!»

Вялікім болем адзываюцца иаступныя радкі няскончанага верша М. Багдановіча:

Больш за ўсё на свеце жадаю я,

Каб у мяне быў свой дзіцёнак —

Маленькая дачушка-немаўляшка,

Аня Максімаўна, Такая прыгожанькая,

Цёпленькая, мокранькая,

3 чорнымі валосікамі і броўкамі,

3 цёмна-карымі вочкамі,

А ручкі, як перацянутыя піткамі.    

Зусім такая, як Вы,

Калі Вы былі маленькай дзяўчынкай.

Паэт не цешыць сябе надзеяй на асабістае шчасце. Адзінае, што дазваляе ён сабе,— жаданне быць сведкам яе шчасця. Ён хоча дажыць да таго часу, калі ў Ані народзіцца дзіця, падобнае на яе:

Уймитесь, волнения страсти,

Усни, безнадежное сердце.

Угрюмо, тоскливо

Неситесь года за годами,

Угрюмо, тоскливо.

Одну лишь таю я надежду,—

У Ани родится ребенок,

Похожий на маму,

С глазами, как темные звезды:

Похожий на маму.

Отдам свою яшзнь ему в руки,—

Пускай тогда будет, что будет:

Иль пусть он в ручонках

Сломает ее, как игрушку,

Иль пусть он в ручонках

Согреет мне сирое сердце.


1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10