Яна — выдумка маёй галавы

У адказ на маё пісьмо Мікалай Іванавіч напісаў:

«Мяне вельмі радуе, што памятныя рэчы, звязаныя з М. Багдановічам — сябрам майго дзядзькі, атрымалі прызнанне і будуць па праву належаць беларускаму народу», і выслаў фота Максіма Багдановіча з аўтографам. Гэтае фота Максім Багдановіч падарыў Мікалаю Какуеву.

На адваротным баку фота выразным дробным почыркам Максіма Багдановіча напісана:

Я вспоминаю дом старинный,

На тихой улице фасад,

И небольшой уютный сад,

И двор просторный и пустынный.

На нем кипели игры наши:

При общем шуме взмах руки

Вдруг «брал на вынос» городки,

И смех звучал при виде «каши»

и т. д. и т. д.

Конец остается за мной.

Не поминай лихом!

 

Першае, што кідаецца ў вочы,— верш з'яўляецца рускім варыянтам пачатку паэмы «Вераніка». Асабліва блізкія да рускага тэксту наступныя радкі з «Веранікі»:

Вясёла йшді гулянкі нашы:

Пад шум і гук размах рукі

Збіваў здалёку гарадкі,

Быў чутны смех пры відзе «кашы»,

I кожны стрымліваў свой плач,

Калі ўразаўся ў плечы мяч.

Першая страфа аўтографа была вядома як асобны верш.

Другая страфа дагэтуль была невядома, і мы публікуем яе ўпершыню.

У тэксце паэмы «Вераніка» апісанне вясёлых гульняў дапаўняецца звесткамі пра тое, як увечары моладзь збіралася каля дома і доўга спявала песні:

Калі сачыўся бледнаваты

Зор сініх свет праз небасхіл

I уплятаўся вулак пыл,

Мы ўсе пяялі каля хаты,

I напаўняў пягучны хор

Маркотнай пемшй сціхшы двор.

Гэтых слоў з «Веранікі» на фотакартцы няма, але там стаіць: і г. д. і г. д.

Той факт, што паэма «Вераніка» мела дачыненне да сям'і Какуевых, зацікавіў мяне, і я зноў напісала Мікалаю Іванавічу, падзялілася некаторымі сваімі здагадкамі і прасіла адказаць на ўсе мае пытанні.

I ён адказаў. Адказаў цікавым змястоўным пісьмом. Вось яно:

«Вось я нарэшце сабраўся з думкай і пастараюся дапамагчы ў Вашай рабоце.


1 2 [3] 4 5 6 7 8 9 10