Яна — выдумка маёй галавы

Ціха У месце, у вялікім цяністым адзічэлым садзе, але далей, у горадзе «кіпіць шум». Гэта ўжо не веска Ракуцёўшчына!

А Ракуцёўшчына сапраўды глыбока запала ў сэрца паэта, але ўражанні ад яе ён выказаў не ў «Вераніцы», якую задумаў, відаць, яшчэ да паездкі на Беларусь, а ў маленькай паэме «У вёсцы». Максіма Багдановіча ўразіла беднасць беларускай вёскі:

Праз вёску я ішоў.

Панураю чаргой

3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты

Стаялі — шэрыя, струхнсўшыя, як латы,

Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх,

I а»! счарнелася салома стрэх гнілых.

Паэма «Вераніка» пачыпаецца з апісання вясёлы^ гульняў у гарадкі і лапту. Мы не ведаем з біяграфіі Максима Багдановіча, каб у гады юнацтва ёп часта сустракаўся са сваімі равеснікамі і гуляў з імі ў гарадкі, лапту, а таксама ганяў галубоў. Бацька паэта сцвярджаў, што Максім у гімназічныя гады жыў адзінока і сіратліва. Але ў паэме «Вераніка» паэт апісвае свае гульні з такой дакладнасцю і з такім светлым сумам па тых незваротных, бесклапотных днях, што нельга не паверыць: паэт быў сапраўдным удзельнікам тых падзей, што апісаны ў паэме.

Як гэта часам і бывае, выпадак дапамог мне знайсці кончык вяровачкі і даведацца пра некаторыя не вядомыя раней факты біяграфіі Максіма Багдановіча. Яны цесна звязаны з падзеямі, апісанымі ў паэме «Вераніка».

У 1971 г. Міністэрства культуры БССР атрымала ліст з Ленінграда ад Мікалая Іванавіча Лілеева, які паведамляў, што ён мае экземпляр кнігі Максіма Багдановіча «Вянок» з аўтографам паэта і прапануе аддаць яго на радзіму Максіма Багдановіча. Пісьмо было перададзена ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У. I. Леніпа, і дырэкцыя бібліятэкі прапанавала купіць кнігу. Мікалай Івана-віч прыслаў кнігу ў дарунак Дзяржаўнай бібліятэцы, дырэкцыя бібліятэкі адказала падзякай.

На кнізе — лаканічны аўтограф Максіма Багдановіча: «Николаю Рафаиловичу Кокуеву от автора. М. Богданович. Яросл. 1914 ». Цяпер гэты каштоўны экземпляр «Вянка» з надпісам, напісаным каліграфічным почыркам уласнаю рукой Максіма Багдановіча, захоўваецца ў Аддзеле рэдкай кнігі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. I. Леніна.

Мікалай Рафаілавіч Какуеў, якому Максім Багдановіч падарыў сваю кнігу,— яраславец, гімназічны таварыш паэта і родны дзядзька Мікалая Іванавіча Лілеева.

«Кніга «Вяпок»,— пісаў М. I. Лілееў на імя дырэктара Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. I. Леніна Эдуарда Мікалаевіча Цыганкова, — з'яўляецца свайго роду рэліквіяй йашай сям'і, і мы з задавальненнем дорым яе бібліятэцы».

Адсюль вяровачка пацягнулася далей. Пазнаёміўшыся з пісьмом Мікалая Іванавіча, я зразумела, што ён, хоць асабіста і не ведаў паэта, павінен многа ведаць пра яго з сямейных гутарак. Я паслала ў Ленінград двухтомнае вЫДанне твораў М. Багдановіча, альбом аб яго жыцці і творчасці, бібліяграфічны даведнік і некаторыя іншыя матэрыялы і запытала Мікалая Іванавіча, ці не захаваліся ў яго фотаздымкі М. Багдановіча. А яшчэ прасіла, каб ён паведаміў усё, што ведае ад дзядзькі пра Максіма.


1 [2] 3 4 5 6 7 8 9 10