Произведения
Интересные ссылки
Заказывая ковролин для дома, непременно, интересуйтесь доставкой.

Яна — выдумка маёй галавы

Значыць, мы можам дапусціць, што паэма «Вераніка» начата ў 1911 г. А калі напісаны яе асноўны тэкст, у 1911 ці ў 1912 г.? Фактаў, якія пацвердзілі б дакладную дату, няма, але вядома, што асноўныя матэрыялы да зборніка «Вянок» Максім Багдановіч паслаў у сярэдзіне 1912 г. А ў лісце яго ў рэдакцыю «Нашай нівы» ад 2 сакавіка 1913 г. чытаем:

«Сягоння ранкам надаслаў Вам некалькі вершаў, з якіх да зборніка прызначаю толькі эпілог «Веранікі».

Эпілог быў напісаны, відаць, ужо ў той час, калі моладзь какуеўскага дома наехала вучыцца і распалася дружная кампанія гімназістаў. Падзеі здаюцца паэту даўнім, незваротным мінулым:

Няма таго, что ранын было,

I толькі'надпіс: «Вераніка»,

На ліпе ўрэзаны ў кары,

Казаў вачам аб тэй пары.

Такім чынам, М. Багдановіч закончыў паэму ў 1913 г., і датаваць яе можна 1911—1913 гг. У «Вянку» эпілог паэмы не быў змешчаны, відаць, з той прычыны, што рэдак-цыя атрымала яго з Яраслаўля ў той час (высланы 2 сакавіка 1913 г.), калі частка аркушаў кнігі ўжо была надрукавана. У пазнейшых выданнях друкаваўся як асобны верш.

Яшчэ пазней — у лістападзе 1913 г. паслаў паэт для «Вянка» паэму «У вёсцы». У пісьме, напісаным у кастрычніку ці лістападзе 1913 г., ён пісаў:

«Аддзел «Мадонны» складаецца ў мяне з дзвюх паэм: «Вераніка» і «У вёсцы», чарнавіка апошняй няма, аднак, здаецда, патраплю ізноў напісаць».

I ў наступным пісьме:

«На рэдакцыю «Н. Н.» пасылаю паэму «У вёсцы», першую з аддзела «Мадонны»...

Частка аркушаў «Вянка» ў тэты час ужо была надрукавана. Але рэдакцыя палічылася з воляй аўтара. Тэкст паэмы «У вёсцы» быў набраны і змешчаны ў пачатку цыкла «Мадонны».

Такім чынам, цыкл «Мадонны» канчаткова аформлены паэтам у 1913 г. і прысвечаны Анне Рафаілаўне Какуевай.

Так паступова раскрылася яшчэ адна загадка з творчай біяграфіі Максіма Багдановіча. Гэтую загадку дапамог нам разгадаць сын Анны Рафаілаўны — Мікалай Іванавіч Лілееў.

 

1972

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 [10]