ДАТЫ ЖЫЦЦЯ I ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

1891

 

9 снежня (27 лістапада ст. ст.) у горадзе Мінску нарадзіўся беларускі паэт Максім Адамавіч Багда-новіч.

Бацька паэта, Адам Ягоравіч, быў настаўнікам і досыць вядомым у свой час этнографам. ЗКыла сям'я Багдановічаў па Аляксандраўскай вуліцы (ця-пер вуліца Максіма Горкага), дом № 25.

 

1892

 

У чэрвені сям'я Багдановічаў пераехала з Мінска ў Гродна, дзе Адам Ягоравіч служыў у сялянскім банку.

1896

 

4 кастрычніка памерла маці Марыя Апанасаўна Багдановіч. Адам Ягоравіч, каб не пакідаць без догляду дзяцей, папрасіў прыехаць з Адэсы сваю ма-лодшую сястру, зусім яшчэ маладую дзяўчыну Ма-рыю Ягораўну Багдановіч.

У кастрычніку Адам Ягоравіч пераехаў з дзецьмі ў Ніжні Ноўгарад (цяпер горад Горкі). Перад ад'ез-дам з Беларусі ён атрымаў ад пісьменніка Чыркова рэкамендацыйнае пісьмо на імя А. М. Пешкава (М. Горкага).

У пачатку лістапада адбылося знаёмства Адама Ягоравіча з Аляксеем Максімавічам Горкім. 3 гэтай сустрэчы і пачалася дружба паміж Максімам Горкім і А. Я. Багдановічам.

 

1902

 

Максім Вагдановіч паступае ў першы клас Ніжа-гародскай мужчынскай гімназіі. У тэты час ён спра-буе пісаць вершы на беларускай мове.

 

1904

 

Летам Максім Багдановіч са сваім старэйшым братам Вадзімам едзе лячыцца ва Уфімскую губер-ню, у горад Белебей. Жылі яны ў доктара I. К. Сяма-кіна, добрага знаёмага Адама Ягоравіча.

1906

 

Максім Вагдановіч многа чытае, займаецца сама-адукацыяй, вывучае гуманітарныя навукі. Упершыню знаёміцца паэт з сучаснымі яму перыядычнымі вы-даннямі на беларускай мове і пачынае выпісваць газету «Наша доля», а пазней — «Нашу ніву».

 

 

1910

 

Паэт напружана працуе над новымі вершамі «Дождж у полі і холад... імгла...», «Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі...», «Рушымся, брацця, хутчэй...», «Зразаюць галіны таполі...», «Нашых дзе-даў душылі абшары лясоў» і інш. Ён піша і свой першы артыкул «I. Неслухоўскі», які пры жыцці аўтара не быў апублікаваны.

 

1907

У газеце «Наша ніва» № 24 друкуецца першы твор Максіма Багдановіча — апавяданне «Музыка».

 

1908

 

Ад туберкулёзу лёгкіх памёр старэйшы брат Максіма Вадзім. Сям'я Багдановічаў пераязджае ў горад Яраслаўль. Максім Багдановіч паступае ў шосты клас Яраслаўскай гімназіі. У адным класе з М. Баг-дановічам вучыўся будучы беларускі біёлаг акадэ-мік Ц. М. Годнеў.

Паэт з захапленнем вывучае класікаў рускай і замежнай літаратуры. Адначасова пільна цікавіцца беларускім літаратурным жыццём. Максім Багдановіч выпісвае з Вільні і з Пецярбурга ўсе новыя бела-рускія выданні, знаёміцца з творамі беларускіх пісь-меннікаў, піша вершы на беларускай мове.

У Львове выдаецца кніга ўкраінскага вучонага Іларыёна Свяціцкага «Відродження білоруського письменства», у якой упершыню ў крытычнай літа-ратуры сустракаецца імя Максіма Багдановіча. Аўтар прыводзіць у сваёй кнізе вытрымку з апавядання «Музыка», адзінага ў той час друкаванага твора ма-ладога паэта.

 

1909

 

Праз год пасля смерці старэйшага брата Вадзіма Максім Адамавіч захварэў туберкулёзам. Бацька павёз сына на лячэнне ў Ялту. Жыў паэт у пансіёне на малочнай ферме «Шалаш» каля Ауткі, зусім недалёка ад дачы Чэхава. Тут былі напісаны вершы «Я, бальны, бесскрыдлаты паэт...» і «Цемень».

У газеце, «Наша ніва» № 1 і 10 былі апублікава-ны першыя вершы М. Багдановіча «Над магілай» і «Прыйдзе вясна». Гэтыя вершы перакладзены М. Шапавалам на ўкраінскую мову («Літературно-науковйй віснйк». Кіеў, 1909, N° 9 с. 511).


[1] 2 3 4