ДАТЫ ЖЫЦЦЯ I ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

1917

 

Здароўе паэта значна пагоршылася. У лютым та-варышы пасылаюць яго на лячэнне ў Крым. Жыў ён у Ялце на Мікалаеўскай вуліцы (зараз вуліца Каму-нараў), у доме Ns 8, недалёка ад мора. Аб сваёй апошняй паездцы ў Крым М. Багдановіч падрабязна расказаў у пісьме да П. Я. Гапановіча: «Не вылечылі мяне і паслалі ў Крым. Моладзь арганізавала разві-тальны вечар, бліжэйшыя сябры праводзілі на вак-зал — усё па-добраму. Ехаў я доўга. Чакаць цягнік на перасадках (а іх чатыры) даводзілася многа часу — на станцыі Бахмач — 18 гадзін. У Ялту прыехаў змучаны. Чатыры дні шукаў кватэры. Знайшоў добры пакой з асобным ходам, з вокнамі на мора, далягляд цудоўны, паўдня свеціць сонца, ёсць балкон, наво-кал дома сад і іншае. Баюся аднаго — ці не шкодная блізкасцьі да мора: дом на гары, але да мора сажняў трыццаць-сорак. Пакой, значыць, добры, а здароўе мае не лепшае, а горшае. Макраты пайшло больш, тэмпература пагоршылася, хадзіць стала цяжка — пойдзеш і засапешся. Схуднеў я. А нарэшце пайшла кроў дні на чатыры. Аслабеў я на той час вельмі. Думаю, справа ў тым, што гаспадыня на паліве эка-номію наганяла. Цяпер пакрышачку папраўляюся, хоць надвор'е гадкае — дождж, вецер, холадна. 3-за хваробы і пісаць не хацелася. I гэтае пісьмо пішу ў два прысесты. Бацьку я аб хваробе пісаў без розных падрабязнасцей. Лячуся ў Ялце — і ўсё тут. I ты не распісвай».

Але і ў Ялце паэт напружана працаваў. Тут ім напісаны вершы: «Набягае яно...», «Пралятайце вы, дні», «У краіне светлей, дзе я ўміраю...»

У апошнія дні свайго жыцця паэт працаваў над складаннем беларускага лемантара. Сярод аўтографаў паэта былі знойдзены тэксты да лемантара і асобныя нататкі.

3 кожным днём стан здароўя паэта пагаршаўся. Ён адчуваў, што яму заставалася жыць лічаныя дні. У сваім апошнім пісьме да бацькі Багдановіч пісаў: «Добры дзень, стары верабей! Маладому вераб'ю кепска. Урач гаворыць так: працэс у правым лёгкім закончыўся; яно зарубцавалася, і калі ў ім ёсць кры-ху макраты, месцамі шорсткае дыхание, то гэта рэч трэцеступенная. Але туберкулёз, як звычайна, пе-райшоў у левае лёгкае і развіваецца таксама, як звычайна, у больш вострай форме. Макраты ў мяне шмат, тэмпература высокая, два разы ішла кроў, дру-гі раз пазбаўляўся я ад яе дзён з дзесяць, ды пасля гэтага крывацячэння з ложка ўжо не ўстаю — аслабеў канчаткова. Скора пачнецца гарачыня, трэба будзе ехаць з Ялты, а як у такім стане паедзеш?»

Шсьмо засталося не закончаным. Паэт памёр 25 (12 ст. ст.) мая 1917 г. і пахаваны ў Ялце на Ауц-кіх (цяпер Брацкіх) могілках.


1 2 3 [4]