ДАТЫ ЖЫЦЦЯ I ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

1914

 

Напісаны новыя вершы «Эмігранцкая песня», «Мяжы», санет «Прынадна вочы ззяюць да мяне...», апавяданні «Шаман», «Марына», «Апавяданне аб іконніку і залатару...» і інш.

Верш «Мяжы» быў надрукаваны ў газеце «Наша ніва» № 133, але апошняя страфа яго была знята цэнзурай. На месцы выкрасленай страфы пакінута белая пляма. Тэкот гэтай страфы застаецца невядо-мым і да гэтага часу.

Публікацыя на рускай мове артыкулаў на гра-мадска-палітычныя тэмы, аб развіцці культуры славянах народаў, аб народнай творчасці — «Новая інтэлігенцыя», «Частушка», «Аб казках думаюць...», «Булгарын у беларускай жартоўнай паэме», «М. Мі-хайлоўскі», «Вар'ят» (пра Галілея), «Памяці Т. Р. Шаўчэнкі», «Галіцкая Русь», «Краса і сіла» (пра Т. Шаўчэнку), «Украінскае казацтва», «Львоў», «Адзінокі» (пра М. Ю. Лермантава), «Аб гуманізме і неасцярожнасці» і «Беларускае адраджэнне».

Выдадзены асобныя брашуры М. Багдановіча «Браты-чэхі», «Угорская Русь» і «Чырвоная Русь».

«Скончыўшы вясеннія экзамены, адразу хачу прыступіць да свайго даўняга жадання, а ўласна, хачу вывучыць польскую мову»,— пісаў М. Багдано-віч да супрацоўніка «Нашай нівы». Для гэтага ён просіць прыслаць польска-рускі слоўнік, польскую граматыку і кнігу Л. Васілеўскага на польскай мове «Літва і Беларусь».

Залічэнне М. Багдановіча правадзейным членам «Усерасійскага таварыства дзеячаў перыядычнага друку і літаратуры», ганаровымі членамі якога былі У. Г. Караленка i А. М. Горкі.

Матэрыяльныя цяжкасці: Багдановіч дае прыват-ныя ўрокі дзецям яраслаўскага фабрыканта А. Дунаева.

1915

Напісаны вершы «Ты не згаснеш, ясная заранач-ка...» і «Беларусь, твой народ дачакаецца...», поўныя глыбокай любві да беларускага народа і ўпэўненасці ў яго светлую будучыню; артыкул «Забыты шлях», прысвечаны пытанням народнай творчасці, якая па-вінна, на думку паэта, стаць аеноўнай крыніцай беларускай паэзіі.

У гэты час напісаны таксама цыкл лірычных твораў «Вершы беларускага складу», паэмы «Мушка-зелянушка і Камарык — насаты тварык» і «Максім і Магдалена», вершы на матывы народных песень («Як Базыль у паходзе канаў...», «Сярод вуліцы у нас карагод...», «Ой лясы-бары ды лугі-разлогі...», «Цём-най ноччу лучына дагарала...»).

Пераклад на рускую мову апавядання Івана Франка «Каменшчык» і верша «На рацэ Вавілон-скай». З'яўленне артыкулаў «Беларусы», «Хто мы такія?», «Вобраз Галіцыі ў мастацкай літаратуры».

Летам Максім Багдановіч едзе лячыцца ў Крым.

 

1916

Максім Багдановіч заканчвае ліцэй. Прыязджае ў кастрычніку ў Мінск і працуе ў Губернскім харчо-вым камітэце. Актыўна ўдзельнічае ў працы Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. Жыў Баг-дановіч у адным доме з беларускім пісьменнікам Зміт-раком Бядулем (Мала-Георгіеўская вуліца, д. № 12, кв. 4, цяпер вул. Л. Талстога, д. № 14а).

Нягледзячы на дрэнны стан здароўя, Максім Багдановіч ні на хвіліну не спыняў сваёй літаратур-най працы. Пасля работы ён звычайна ішоў у Пуш-кінскую бібліятэку, а затым да 2—3 гадзін ночы пра-цаваў дома.

Напісаны вершы «Страцім-лебедзь», «Пагоня», апавяданне «Катыш», нарысы аб уражаннях ад ле-ташняй паездкі ў Крым («3 летніх уражанняў: 1. Феадосія, 2. Стары Крым, 3. Паездка ў Кактэбель»), а таксама артыкулы «На беларускія тэмы». «Мша-лай Дзмітравіч Ножын», «В. Самыйленка», «Аб веры нашых прашчураў», «Голас з Беларусі», «Беларускі бежанскі дзіцячы дом», рэцэнзія на кнігу Г. В. Пля-ханава «Дзённік сацыял-дэмакрата». Нарысы і боль-шасць артыкулаў напісаны М. Багдановічам на рускай мове.

Асобнай брашурай выдадзены на рускай мове артыкул паэта «Беларускае адраджэнне».

Артыкулы М. Багдановіча друкаваліся ў шмат-лікіх рускіх і беларускіх перыядычных выданнях. Большасць з іх была пасля змешчана ў «Творах» (т. 2, Мінск, 1928) М. Багдановіча, некалькі — у ча-сопісе «Полымя», 1957, № 5.

Максім Вагдановіч пачаў працаваць над беларускай хрэстаматыяй для старэйшых класаў пачат-ковай школы, склаў праспект кнігі і напісаў для яе некалькі нарысаў («Гарадок» і інш.).

 


1 2 [3] 4