ДАТЫ ЖЫЦЦЯ I ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

1911

 

Максім Багдановіч скончыў гімназію. Летам на-ведаў Беларусь.

У чэрвені лрыехаў паэт у Вільню, дзе прабыў два дні. Ён цікавіўся тут гісторыяй кніжнай справы на Беларусі і беларускім народным мастацтвам. У ба-гатых віленскіх кніжных фондах пазнаёміўся са ста-ражытнымі рукапісамі і першымі беларускімі друка-ванымі выданнямі, а таксама з каштоўнай прыватнай калекцыяй слуцкіх паясоў.і

Каля месяца правёў Максім Багдановіч у фаль-варку Ракаўшчына (зараз Маладзечанскага р-на), дзе ўважліва прыслухоўваўся да жывой беларускай мовы, песень і казак роднага народа.

Уражанні ад беларускай вёскі і ад горада Вільні паэт выказаў пазней у творах «У вёсцы», «Вераніка», у вершах з цыкла «Старая Беларусь», «Места» і інш.

Максім Багдановіч марыў аб паступленні на фі-лалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Але мара Багдановіча не здзейснілася. Яго не пад-трымаў бацька, а дактары забаранялі жыць у вільгот-ным прыморскім клімаце. Паэт паступіў у Яраслаўскі юрыдычны ліцэй.

Увесь вольны ад заняткаў час М. Багдановіч па-ранейшаму аддае творчай працы, вывучэнню літа-ратуры і народнай творчасці славянскіх і іншых на-родаў. 3 вялікай увагай перачытвае Багдановіч фальклорныя зборнікі і даследаванні П. В. ІПэйна, Е. Р. Раманава, I. I. Насовіча, Я. Ф. Карскага, М. В. Доўнар-Запольскага, А. К. Сабалеўскага і інш. Настольнаю кнігай яго быў беларуска-рускі слоўнік I. I. Насовіча.

Паэт стварае многа новых твораў. Рэдакцыя «Нашай нівы» атрымала ад Максіма Багдановіча цыкл вершаў «Старая' спадчына». У гэты час ім Hani-саны вершы «Кінь вечны плач свой аб старонцы!..», «Была калісь пара: гучэла завіруха...», «Разгарайся хутчэй, мой агонь!..», «Паміж пяскоў Егіпецкай зям-лі...» і інш. У творах упэўнена гучала вера паэта ў сілы народа, больш глыбока пачаў выкарыстоўваць М. Багдановіч народна-песенныя і эпічныя матывы («Ян і маці», «Песня пра князя Ізяслава Полацкага», «Вечар» і інш.).

Пільна сочыць Максім Багдановіч за грамадска-палітычнымі падзеямі свайго часу і актыўна ўдзель-нічае ў перыядычным друку. Ён піша артыкулы аб тагачасным стане беларускай літаратуры («Глыбы і слаі»), аб творчасці М. В. Ламаносава («Паэзія геніяльнага вучонага»), аб жанравых асаблівасцях санета.

27 лістапада паэт наладжвае перапіску з рэдак-цыяй альманаха «Маладая Беларусь» і высылав рэ-дакцыі два вершы і артыкул «Санет».

У часопісе «Вестник Европы» № 1 быў апубліка-ваны артыкул А. Пагодзіна «Беларускія паэты», у якім дадзена ацэнка творчасці М. Багдановіча і зроб-лены першы пераклад яго верша «Па-над белым пу-хам вішняў...» на рускую мову. У чэшскім друку змяшчаюцца звесткі аб першых літаратурных спро-бах Максіма Багдановіча («Славянскі прэгляд». Прага, 1911, рочнік XIII, чэрвень, с. 415).

 

 

 

1912

 

Максім Багдановіч настойліва працуе над рас-шырэннем сваіх ведаў.

У газеце «Наша ніва» № 26 М. Багдановіч публі-куе цыкл вершаў пра гістарычнае мінулае Беларусі («Летапісец», «Перапісчык», «Слуцкія ткачыхі» і інш.), складае цыкл сатырычных вершаў «Усмешкі» («Пан і мужык», «Чытаю я журнал сучасны...», «Чаму у нас акамянеласці...», «Гутарка»), а таксама спрабуе свае сілы ў стварэнні так званых класічных жанраў паэзіі (санет «Замёрзла ноччу шпаркая кры-ніца...», трыялет «Калісь глядзеў на сонца я...», «Дзераўлянае яечка...» і інш.). Працаваў паэт над паэмай. Напісана была першая песня ў 150 радкоў. Але яна да нас не дайшла.

Адначасова М. Багдановіч аддае вялікую ўвагу прапагандзе беларускай літаратуры шляхам перакла-даў твораў беларускіх пісьменнікаў на іншыя мовы. Дамовіўшыся з украінскімі выдаўцамі, паэт склаў зборнік беларускіх апавяданняў Ф. Багушэвіча, Я. Ко-ласа, 3. Бядулі, С. Палуяна, Я. Журбы і сам пера-клаў іх на рускую мову. Да зборніка напісаў таксама ўступны артыкул. Кніга гэтая не ўбачыла свету.

 

1913

 

Выйшаў адзіны зборнік вершаў і перакладаў Максіма Багдановіча «Вянок». Кніга складаецца з не-калькіх тэматычных цыклаў вершаў: «У зачарава-ным царстве», «Згукі бацькаўшчыны», «Старая Беларусь», «Места», «Думы», «Вольныя думы», «Старая спадчына», «Мадонны».

«Вянок» выдаваўся з вялікімі цяжкасцямі. Тэта паказвае перапіска Максіма Багдановіча з работні-камі рэдакцыі «Нашай нівы». Хворы ў той час паэт пісаў: «Што да выдання кніжкі, дык бачу, што яно спыняецца галоўным чынам праз недахват грошай, але ніяк не прыдумаю, як Вам памагчы. Сам я не зарабляю, у бацькі прасіць, дык ён многа даць не можа, бо жыве ад 20-га да 20-га, да таго ж і вінен шмат каму. Але вось што: калі я ачуняю, дык папрабую заняць пад кніжку ў розных сваіх знаёмых грошы. Значыцца, прадасца колькі сот экземпляраў яе, Вы мне надашлёце тыя грошы. Другое, Вы мне не шліце аўтарскіх экземпляраў, я іх куплю і куплю шмат»,

Напісаны вершы «С. Палуяну», «Ліст...», «Народ, Беларускі Народ!..», «Ізноў пабачыў я сялібы...», апа-вяданні «Апокрыф» і «Мадонна». У рэдакцыю «Нашай нівы» высланы эпілог паэмы «Вераніка», трыялет «Крытыку» і апошняя рэдакцыя (першая была згублена) верша «У вёсцы».

Максім Багдановіч пераклаў 22 свае вершы на рускую мову. Рукапісны сшытак гэтых перакладаў паэт назваў «Зеленя» і падарыў сваей стрыечнай сястры Нюце (Ганне Іванаўне Гапановіч).

Сур'ёзна займаецца вывучэннем беларускага фальклору. Выступав паэт як крытык і публіцыст: робіць агляд беларускай літаратуры «За тры гады» і піша артыкулы «Селянін-паэт С. Д. Дрожын» і «С. Д. Дрожын». Цяжкая хвароба. У адным з пісьмаў, высланых у красавіку, М. Багдановіч пісаў: «Не дзі-віцеся, што ў мяне літары выходзяць зусім дзіця-чыя,— пішу я лежачы, бо моцна хварэю — інфлюенца ці васпаленне лёгкіх; тэмпература ў мяне падымаец-ца да 40°, а за 39,5° бывае кожны дзень. Але чорт з ім!» У наступнай паштоўцы ад 27 красавіка 1913 г. чытаем: «Уставаць з ложка дасюль яшчэ нельга. Бацька атрымаў ад банка дапамогу на лячэнне, так што, напэўна, летам куды-небудзь паеду».

Паездка летам «на кумыс» у Белебей Уфімскай губерні.

Пераклад Ю. Вяжынскім верша М. Багдановіча «Слуцкія ткачыхі» на польскую мову («Весь ілюстра-вана». Варшава, 1913, верасень, с. 31).


1 [2] 3 4