СЛОВА ПРА паэта

Жыццё Максіма Багдановіча было кароткім, як лістападаўскі дзень, і хмурным, непрыветным, як позняя восень. Ён нарадзіў-ся ў канцы XIX стагоддзя, і яго свядо-мае жыццё пачалося ў перыяд, калі змроч-ныя крылы рэакцыі пасля паражэння рэвалюцыі 1905 года, здавалася, назаўсёды апусціліся над спакутаванай прыгнечанай царызмам Беларуссю. Ён так і не дачакаўся «залацістага яснага дня». Максім Багдановіч памёр у маі 1917 года ад туберкулёзу, які падточ-ваў яго сілы з васемнаццацігадовага ўзросту. Ды хоць у суровы час жыў Максім Багдано-віч, ён любіў жыццё, верыў у светлую буду-чыню. За свае 25 год ён паспеў узняцца да вышынь мастацкай творчасці, а імя яго стала поруч з імёнамі карыфеяў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Адкуль жа з'явілася ў Максіма Багдановіча столькі духоўнай сілы і энергіі, каб у змрочныя дні рэакцыі застацца аптымістам і жыццялюбам, стварыць шматлікія вершы і паэмы, стаць адным з першых бела-рускіх крытыкаў і гісторыкаў літаратуры?

Любоў да народа, вера ў яго — вось крыніцы, з якіх Максім Багдановіч чэрпаў сваю сілу і ўпэўненасць.

Эстафету народалюбства, веры ў светлую будучыню Максім Багдановіч пераймаў як ад сваіх папярэднікаў, так і ад сучаснікаў. Бацька яго быў нарадавольцам і адным з першых, хто ў канцы XIX стагоддзя распаў-сюджваў рэвалюцыйныя ідэі Маркса ў Беларусі. У 1896 годзе ў Ніжнім Ноўгарадзе Адам Ягоравіч — бацька Максіма — сустрэўся з Аляксеем Максімавічам Горкім. Іх шчырае сяброўства не магло не паўплываць на сям'ю Багдановічаў, у якой рос будучы паэт. Этнограф і фалькларыст, Адам Ягоравіч прывіваў сваім дзецям любоў да народа і яго вусна-паэтычнай творчасці. Палюбіўшы народныя песні і казкі, будучы паэт адразу ж стаў чуйны да беларускага слова. I калі яно пра-білася на старонкі друку, калі ўслед за «Нашай доляй» у Вільні пачала выходзіць «Наша ніва», малады Багдановіч становіцца яе сталым падпісчыкам, а неўзабаве і аўтарам.

Рэвалюцыя 1905 года пачала новы эт: у гісторыі беларускага народа, у яго літар туры. Яна адкрыла дарогу беларускаму др каванаму слову, і сталі чутны галасы Ян Купалы і Якуба Коласа — рэвалюцыйні выразнікаў дум і спадзяванняў народа, словы ішлі ва ўсе куткі Беларусі, дайшлі яі і ў Ніжні Ноўгарад да Максіма Багданові* узмацняючы ў ім сыноўнюю любоў да Беі русі, да заняволенага народа.

I вось шаснаццацігадовы юнак Макс Багдановіч друкуе ў «Нашай ніве» апаі данне «Музыка», падобна герою свайго твоі «будзіць людзей к свету, праўдзе, брацт і свабодзе...» Пераклічкай з лепшымі лозунгамі рэвалюцыі былі гэтыя словы. 3 апаі дання «Музыка» кожнаму было зразуме; пра музыкаў якога народа гаварыў аўтар.

Максім Багдановіч як паэт уключаў ў гэты працэс, пачаты рэвалюцыяй 1905 і да. Але ўключаўся ён не закрываючы вач на жудаснасць навакольнай явы, на цёмш сілы рэакцыі, што тапталі, душылі рэвал цыю, у тым ліку і маладую перадавую бе; рускую літаратуру, народжаную ёю. Ч рэакцыі быў часам бясконцых нападак ; беларускую літаратуру, на мову беларуска народа з боку чарнасоценцаў і шавіністаў вернай апоры царызму ў яго антынародн; палітыцы. Становячыся поплеч з Янкам К палам і Якубам Коласам, якія сваімі веріг мі сцвердзілі выхад беларусаў на гістары ную арэну, малады паэт стаў даказваць ус тым, хто адмаўляў і шальмаваў паэзію Кул лы і Коласа як мужычую і хамскую, ш яна такая ж высокая, як і любая іншая, ш беларуская мова, на якой дагэтуль гавары толькі нізы, багатая і паэтычная.

Гэта была надзённая, адна з найважне шых задач нашай дарэвалюцыйнай літар туры. XIX стагоддзе творчасцю Дуніна-Ма цінкевіча, Багушэвіча, Каліноўскага зрабЬ грунтоўную заяўку на новую беларуску літаратуру. Творчасць Купалы, Коласа г рыяду першай рускай рэвалюцыі ўсёй сваі сілай пацвярджала яе. Але задача канчат-ковага сцверджання гэтым яшчэ не выра-шалася. Толькі ва ўмовах перамогі Кастрыч-ніка наша літаратура сапраўды ўзнялася на ўзровень самых развітых літаратур сучас-насці. У яе актыве сёння паэзія П. Броўкі і У. Дубоўкі, М. Танка і А. Куляшова, П. Панчанкі і А. Вялюгіна, Р. Барадуліна і У. Караткевіча, проза Я. Брыля, I. Мележа, А. Кулакоўскага, I. Шамякіна, В. Быкава, I. Навуменкі, I. Пташнікава і іншых. Аб усім гэтым у свой час не мог і сніць Максім Багдановіч, як не мог ён і ўявіць, што ўсяго праз некалькі дзесяцігоддзяў Беларусь стане перадавой індустрыяльнай рэспублікай, краі-най з Акадэміяй навук, універсітэтам і шматлікімі інстытутамі. Багдановіч пісаў, што толькі аб беларускай народнай пачатко-вай школе мары л а ў 1915 годзе перадавая беларуская грамадскасць. Як далека апярэ-дзіла жыццё гэтыя мары!

Сапраўдным патрыётам быў Максім Баг-дановіч. I гэта ўздымала яго на бой супраць чарнасоценцаў і шавіністаў, робячы ўсю яго творчасць палемічна завостранай.


[1] 2