СЛОВА ПРА паэта

Максім Багдановіч ніколі не захапляўся самамэтным гучаннем слова, самамэтнай паэтызацыяй духоўных перажыванняў глы-бока інтэлектуальнай асобы і хараства пры-роды. Тонка выгравіраваная, выпукла выпі-саная, каларытна вымаляваная, да апошняй драбніцы адшліфаваная, паэзія яго была баявой зброяй у барацьбе супраць царызму і чарнасоценцаў, за сацыяльнае і нацыя-нальнае разняволенне роднага народа. Потым яна стала універсальнай школай паэтычнага майстэрства для некалькіх пакаленняў бела-рускіх паэтаў.

*~ Сваімі першымі вершамі паэт паказаў сябе як натуру актыўную. Вельмі характерны ў гэтых адносінах верш «Краю мой род-ны! Як выкляты богам...» Ва унісон з песням! смутку і жальбы Купалы і Коласа Багдановіч пісаў у ім:

 

Сціснула гора дыхание ў народзе,

Гора усюды пануе.

Хваляй шырокай разлілась, як мора,

Родны наш край затапіла...

Брацця! Ці зможам грамадскае гора?

Брацця! Ці хваце нам сілы?!

 

Суровая карціна народнага жыцця ледзь не палохала самога паэта. «Брацця! Ці зможам грамадскае гора?» Ды гэта быў не спалох, а роздум перад атакай, узважванне сваіх сіл, сваёй рашучасці і любві да роднага краю, заклік збірацца з сіламі.

Рэальна адлюстроўваючы жыццё, Мак-сім Багдановіч паказваў гаротнае становішча беларускага мужыка-працаўніка:

Гнусь, працую, пакуль не парвецца

Мне жыццё, як сагніўшая ніць;

А каб ведаў, што столькі пральецца

Майго поту, не стаў бы і жыць.

Аднак мужык у Багдановіча не толькі пакутнік ад беззямелля, бяспраўя і цемна-ты. Ён разумев, хто віноўнік яго цярпенняў, супраць каго яму трэба змагацца. Поўны ўсведамлення сваёй чалавечай годнасці і сі-лы, ён насміхаецца над сваімі прыгняталь-нікамі:

Дзякуй, пане, бо пазнаў ад вас і я,—

Не на трох кітах трымаецца зямля.

Згода, згода, бо здаецца неяк мне,

Што стаіць яна на нашай жа спіне.

Успрымаючы жыццё, якім яно было, Максім Багдановіч не раз пісаў вершы, пра-сякнутыя смуткам і тугой («Упалі з грудзей пана бога», «Слуцкія ткачыхі», «Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю»). Але гэта быў глы-бока грамадзянскі сум і боль чалавека, які перажываў і разумеў цяжкі лес народа.

У вершах паэта быў і боль юнака, улюбё-нага ў жыццё, але хворага, дні якога няў-мольная хвароба «палічыла» («Не кувай ты, шэрая зязюля»). Аднак галоўны пафас паэзіі Багдановіча вызначылі не гэтыя наст-роі. «Кінь вечны плач свой аб старонцы!..» — як бы палемізуючы з самім сабою, пісаў ён у адным з вершаў і як бы ў самога сябе пы-таўся:

Няўжо жа цёмнай ноччу ты

Не бачыш, што глядзіцца сонца

Ў люстэрка — месяц залаты?

 

I можна толькі здзіўляцца глыбіні той веры, якою жыў паэт. Як мала прасветлін было ў навакольным жыцці! Ледзь толькх спахапіўся золак новага рэвалюцыйнага ўздыму, як небасхіл зноў завалакло хмарамі крывавай бойні, усчатай імперыялістамі і ца-рызмам, які ў вірах сусветнай вайны імкнуў-ся пахаваць рэвалюцыйныя сілы прыгнеча-ных народаў. Насуперак народнаму гору і вайне, а таксама сваёй хваробе паэт услаў-ляў само жыццё, вечны яго поступ, квіт-ненне, маладосць, красу. Радасцю, захаплен-нем прасякнуты яго вершы аб вясне («Па-над белым пухам вішняў...»). Невычэрпнай энер-гіі і бадзёрасці поўны яго пейзажы («Зімой», «Зімовая дарога»). Гімнам жыццю гучаць песні кахання («Маладыя гады...», «Набя-гае яно...»).

3 поўным правам паэт заяўляў:

Не злічыць у небе ясных зорак,

Не злічыць у сэрцы светлых дум.

Вершы «светлых дум» і надавалі ўсёй паэзіі Багдановіча жыццярадасны характар.


1 [2]