Над Волгай

Горад Горкі, былы Ніжні Ноў-гарад.

Тут, на беразе Волгі, прайшло дзяцінства і юнацтва Максіма Багдановіча, тут пачынаў ён сваю літаратурную працу.

...Чыноўнік зямельнага Сялянскага бапка Адам Багдановіч з асірацелымі дзецьмі пераехаў восенню 1896 г. з Гродна ў Ніжні.

У лістападзе таго ж года А. Багдановіч знаёміцца з М. Горкім, які тады працаваў у рэдакцыі газеты «Нижегородский листок» і жыў у просценькім невялічкім до-міку на рагу Цялячай (цяпер Гогаля) вуліцы і Вазнясенскага за-вулка.

Бацька паэта ва ўспамінах, змешчаных у кнізе «М. Горький на родине», піша, што вялікі пісь-меннік прыхільна і шчыра сустрэў госця з Беларусі: «Вы белорус?.. Вот это хорошо!.. Я много бродил по Руси, всматривался... А вот Белоруссии совсем не знаю...» 3 гэтай сустрэчы пачынаецца дружба тады яшчэ малавядомага літаратара Аляксея Максімавіча Пешкава — «цэхавога малярнага цэха» з чыноўнікам Адамам Багданові-чам — беларускім этнографам і гісторыкам. «Первое знакомство, показавшее много общего в наших воззрениях, интересах и прошлых переживаниях, как-то сразу пробудило взаимные симпатии, которые вскоре перешли в приязнь, а затем и в прочную дружбу»,— пісаў Адам Багдановіч.

Беларускі паэт яшчэ хлапчуком памятае частага госця ў іх доме — высокага чалавека з доўгімі густымі валасамі, худым бялявым тварам і ўважлівымі блакітнымі вачыма.

Сем'і Багдановіча і Горкага жылі вельмі дружна і зладжана. Адам Багдановіч дапамагае Горкаму ў 1897 г. уладзіцца з паездкай у Крым на лячэнне, становіцца добрым дарадчыкам у гаспадарчых справах пісьменніка.

На жаль, багатыя і цікавыя матэрыялы перапіскі Горкага з Багдановічам гэтага перыяду, многія фотаздымкі не захаваліся.

Горкі ў пісьмах не раз называв Адама Багдановіча сваім «неразлучным сябрам», «прыяцелем» (пісьмы Л. В. Срэдзіну і А. П. Чэхаву).

Гэтыя традыцыі дружбы і прыяцельскіх адносін з М. Горкім, якія моцна жылі ў сям'і беларускага этнографа і пазней, не маглі не ўплываць на светапогляд Максіма Багдановіча, не маглі не пакінуць прыкметнага следу ў яго ўражлівым сэрцы...

Недалёка ад Волгі — на плошчы Мініна, насупраць Дзмітрыеўскай вежы Ніжагародскага крамля — стаіць мужчынская гімназія, у якой вучыўся Максім Багдановіч. Колішні будынак гімназіі — гэта левае крыло прыгожага чатырохпавярховага корпуса педінстытута імя М. Горкага.

Ад Ніжняга Ноўгарада неад'емныя светлыя ўражаппі Багдановіча аб Волзе...

Пад непасрэдным уражаннем ад падарожжа па Волзе напісана невялікае апавяданне Максіма Багдановіча «Шаман», дзеянне ў якім разгортваецца на фоне непаўторных волжскіх краявідаў. 3 вялікай замілаванасцю і цеплынёй апісваючы дарогу ад Ніжняга да Яраслаўля, беларускі пясняр вуснамі свайго героя ўскліквае: «Хораша ў нас на Волзе! Шырыня-то, шырыня-то якая! Добра сказаў аб гэтым Горкі Аляксей Максімавіч. Глядзіш, кажа, на Волгу і не разумеет: ці яна табе ў грудзі плыве, ці сама з тваіх грудзей цячэ. Ды і краса ж тут! Здаецца, нідзе такой красы няма... Эх, ды што гаварыць: бачыць гэтае трэба, бачыць...»

I вось мне выпала ехаць маршрутам ад Горкага да Яраслаўля, давялося пабачыць чароўную красу волжскіх берагоў, якія натхнялі М. Багдановіча стварыць апавядан-не «Шаман» — гімн красе рускай прыроды.

...Параход «Советская республика!» трымае кірунак з Казані ў Маскву. Ён даў развітальны гудок, спакваля раз-вярнуўся і выйшаў на шырокі прастор ракі. Паволі аддаляліся прычалы, каля якіх стаялі лёгкія светла-блакітныя пасажырскія судны, а збоку снавалі рачныя трамваі. Высот бераг становіцца ніжэйшым, адкрываецца панарама тутэйшага крамля з прысадзістымі чырвонымі вежамі і зубчастай сцяной, якая збягае амаль да самай ракі, дзе паважна і заклапочана дымяць буксірныя параходы і самаходныя баржы.


[1] 2 3 4 5 6