Над Волгай

—  Стукаюць аднойчы позна ноччу мне ў дзверы,— расказвала Кацарэўская сумную гісторыю апошніх дзён жыцця Максіма Багдановіча.— Гэта прыйшла мая колішняя гаспадыня Цямко (я ў 1917 г. кватаравала ў суседнім доме) і просіць, каб зайшла да яе новага жыхара, якому велвмі кепска... Заходзім. На другім паверсе ў невялічкім пакойчвіку насупраць расчыпенага балкона ляжаў на ложку хлопец з густымі каштанаввімі валасамі. Ён хацеў нешта сказаць, але хлынула кроў з горла... Я дала яму выпіць раствор паваранай солі і паслала за лекамі. Сядзела я ля яго гадзіны дзве-тры, пакуль яму не стала лепш. Заходжу назаўтра: Багдановіч, седзячы ў ложку, нешта піша. Лісткі паперы на камодзе, на коўдры... Я дала яму лекаў, увяла камфару, сказала ляжаць спакойна і пакінуць пісаць... Тады ён мне пачаў тлумачыць, што часу ў яго засталося мала, а трэба яшчэ многае напісаць... Я думала, што Багдановіч піша лісты бацькам.

Валянціна Анатолвеўна змоўкла.

—  Праз дзень, ідучы на працу, заглянула я да Цямко. Тая сустрэла мяне з плачам. Я адразу здагадалася, што Багдановіч памёр. Гаспадыня расказала, што ніяк не знойдзе адраса, каб паведаміць бацькам... Пайшлі мы ў пакой. На ложку ляжаў паэт, на твары роздум і спакой, нібы ён толькі на хвіліну прылёг адпачыць... Мы перагарнулі ўсе паперы, якіх было вельмі многа ў камодзе, пад падушкаю... То ўсё былі вершы, нейкія заметкі, выпіскі. Толькі пад талеркаю з трускалкамі, якія купіла па яго просьбе гаспадыня, ляжалі грошы... Пасля знайшлі канверт з адрасам бацькоў і паслалі туды тэлеграму...

Мы паехалі да доміка Цямко. Папрасіўшы прабачэння за позняе наведанне, заглянулі ў пакой, дзе правёў апошнія дні свайго жыцця аўтар бессмярошага «Вянка».

—  Як цяпер памятаю: вось тут пры сцяне стаяў ложак, побач камода... А балкон быў адкрыты, яго не заслапяла алыча, і было відаць мора...

Стаялі мы моўчкі ў гэтым пакойчыку, дзе быў астатні прытулак паэта перад расстаннем з жыццём. Многа дум і пачуццяў поўніла сэрца... Іх не выкажаш простымі словам!: тут крыўда і нараканне на злы лёс, і гордасць за песняра, які за кароткае жыццё так многа зрабіў для свайго народа...

 

1957-1960

 


1 2 3 4 5 [6]