Над Волгай

А каб першы варыянт не збіваў з творчай дарогі, ён яго выкідае і бярэ новы лісток... У вялікай кампаніі Максім не любіў размаўляць, быў маўклівым, але з сябрамі мог весці заядлую спрэчку і палеміку...

Вядома, што знаходзячыся ў Яраслаўлі, Максім Багдановіч многа пісаў не толькі на беларускай мове, але актыўна супрацоўнічаў у мясцовай газеце «Голос». Мне давялося пабачыць нумар газеты за люты 1917 г., дзе ў аб'-яво; на падпіску ў ліку актыўных аўтараў значыцца і М. Багдановіч.

Каб даведацца болын падрабязна аб працы паэта ў «Голосе», пайшоў я шукаць былога супрацоўніка газеты Аляксандра Дзмітрыевіча Цітова. На рухавым рачным параходзіку, які носіць паэтычную назву «Пчелка», перасек Волгу і апынуўся ў слабадзе Цверыцы.

Стары ветэран друку з цёплынёй успамінае свае сустрэчы з беларускім паэтам.

—  Часта ён размаўляў пра фальклор,— гаворыць Аляксандр Дзмітрыевіч,— любіў падкрэсліваць непаўторную красу і трапнасць мастацкіх вобразаў у народнай творч'асці.

Успамінае Цітоў, што Багдановіч блізка да сэрца прымаў грамадскія падзеі ў краіне, цікавіўся жыццём народа, любіў чытаць верніы Я. Купалы і А. Блока, чытаў свае беларускія творы. Адначасова Цітоў выказаў меркаванне, што пра Багдановіча цікавыя звесткі павінен даць былы рэдактар «Голоса» Сяргей Сцяпанавіч Каныгін.

Адразу ад Цітова еду ў адраснае бюро на пошукі Каныгіна. Прызнацца, я не верыў, што знайду яго, бо ў Горкім мяне напаткала ў гэтай справе няўдача: ні адной асо-бы з сям'і Гапановічаў ці Кунцэвічаў, якія ведалі Максіма Багдановіча, у адрасным бюро не значылася.

Запаўняю некалькі лістоў і падаю ў акенца, а сам з надзеяй і хваляваннем чакаю адказу. Удача! Ёсць Каныгін! Сядаю на тралейбус і імчуся на пасёлак шыннага завода.

Сівенькі, хударлявы, стары, невысокага росту чалавек з цікаўным і жывым позіркам у вачах апавядае пра колііпнюю працу ў газеце і свае сустрэчы з М. Багдановічам.

—  Мая першая сустрэча з М. Багдановічам адбылася ў рэдакцыі неяк восенню,— апавядае Сяргей Сцяпанавіч,— добра не памятаю, калі гэта было — у 1909 ці 1910 годзе... Быў у рэдакцыі я адзін, калі зайшоў высокі чарнявы гімназіст у паношанай крылатцы. Гэта быў Максім Адамавіч. Ен сказаў, што хацеў бы супрацоўпічаць у газеце, і паказаў некалькі сваіх вершаў. Я прапанаваў яму заходзіць часцей, і неўзабаве мы пазнаёміліся блізка, разам хадзілі гуляць на бераг Волгі. У часе такіх сустрэч ён гаварыў пра свае планы. Выступаў ён у газеце часта з крытычнымі артыкуламі па літаратуры, помню, друкаваў у сувязі са смерцю Л. Талстога. Увогуле празаічных твораў Багдановіча ў «Голосе», наколькі я памятаю, друкавалася многа, падпісваўся ён рознымі псеўданімамі, нават жаночымі імёнамі. Якімі — я, на жаль, зараз не ўспомню... Называлі ў рэдакцыі Багдановіча «наш паэт».

Каныгін далей гаворыць аб тым, што Багдановічу часта заказвалі рэцэнзіі па новыя кнігі і тзатральныя пастаноўкі. Ён заўсёды задание выконваў у тэрмін, пісаў зай-мальна і жыва; плацілі яму, як і ўсім, па 2—3 капейкі за pa док прозы...

 

Ля сіняй бухты...

 

 

Ялта — гэта сіпяе мора, сіняе неба, удалечы сінія горы... Ялта — гэта спякотлівае сонца, рознакаляровыя ружы і зялёныя кіпарысы...

Ехаў я ў Ялту не толькі для таго, каб пабачыць яе прыгажосць і экзотыку. У мяне быў яшчэ адзін намер: прайсціся пуцявінамі Максіма Багдановіча...

Пазнаёміўшыся збольшага з горадам, яго выдатнымі і памятнымі мясцінамі, якія тут спаткаеш на кожным кроку, наведаўшы ваколіцы, я накіраваўся на пошукі дома, дзе жыў М. Багдановіч.


1 2 [3] 4 5 6