Над Волгай

Мінаем мост, і параход, лавіруючы на перакатах, плыве імкліва наперад. Не па-вясноваму нічодра пячэ сонца, але на палубе вее прыемнай прахалодай і свежасцю. Плывуць берагі: на левым — пышная квецень і зелень на заліўных лугах, на якіх сям-там раскіданы гаі і рыбацкія пасёлкі, на правым — бясконцыя склады, партовыя пабудовы. Дымяць коміны славутага завода «Красное Сормово», які ўпісаў не адну гераічную старонку ў гісторыю рэ-валюцыйнага рабочага руху, месца дзеяння горкаўскай «Маці»...

Часам здаецца, што едзеш Дняпром ці Прыпяццю, але сярод пералеску ці на зялёным прагалку з'яўляюцца драўляныя домікі з выразнымі каляровымі аконнымі ліштвамі і размаляваным конікам... Размах, шырыня і веліч ракі таксама падказваюць, што гэта ні Дняпро, ні Прыпяць, ні Нёман.

Вечарам справа і злева чарнеў лес, а пасля ад элек-трычнага бляску запалавела неба. Паступова пачалі выдзяляцца паасобныя агні, параход прыкметна стаў збаў-ляць ход, паказаліся спачатку прыгарадныя рабочыя пасёлкі, потым заводскія карпусы і фабрычныя коміны, рака Котарасль. А вось і белыя муры старажытнага Яраслаўля — вялікія камяніцы, між іх цыбулепадобныя купалы, высокія званіцы...

Але Яраслаўль жывб не толькі былой гістарычнай славай, сёння — гэта вялікі прамысловы цэнтр, прадукцыя якога — аўтаманіыны, аўтамабільныя ніыны, электраматоры і вырабы лёгкай прамысловасці — славіцца на ўвесь Савецкі Саюз.

Беларускаму народу гэты далёкі волжскі горад блізкі сэрцу яшчэ і таму, што і з Яраслаўлем звязана жыцце Максіма Багдановіча. На яраслаўскі перыяд (1908— 1916 гг.) прыпадае час інтэнсіўпай творчай працы паэта, тут канчаткова сфарміраваўся яго светапогляд...

3 боку ад плошчы, дзе ўзвышаецца помнік Леніну, у зеляніне дрэў стаіць трохпавярховая белая камяніца старой архітэктуры. Гэта будынак былой мужчынскай гімназіі, цяпер тут знаходзіцца Яраслаўскі тэхналагічны інстытут. Ля галоўнага ўвахода ў інстытут відаць мемарыяльная дошка: «Тут з 1908 па 1911 г. вучыўся ў мужчынскай гімназіі вядомы беларускі паэт Максім Багдановіч».

На жаль, неі захаваўся будынак Яраслаўскага юрыдыч-нага ліцэя, які стаяў на Стрэлцы — непадалёк ад месца, дзе ў Волгу ўпадае рака Котарасль. Не захавалася і ліцэйская бібліятэка, у якой многа працаваў Максім Багда-новіч.

Затое ў Яраслаўлі жывуць людзі, якія добра памята-юць беларускага паэта і захавалі ў сваім сэрцы самыя цёплыя ўспаміны аб ім.

У Флоцкім завулку жыве брат паэта — Павел Адамавіч Багдановіч, які працуе выкладчыкам матэматыкі ў Яраслаўскім хіміка-тэхналагічным тэхнікуме. У яго кватэры, дзе да нядаўняга часу захоўваліся багатая бібліятэка і архіў А. Багдановіча, часта бываюць госці з Беларусі. Гаспадар — пажылы чалавек, у твары якога ёсць нейкія няўлоўныя рысы падабенства з Максімам Багдановічам,— ветліва сустракае, гасцей і ўспамінае пра брата:

—   У нашай сям'і выхаванне ішло пад знакам вялікай любві і пашаны да кнігі. Бацька лічыў, што вучоба ў гімназіі дае толькі сістэматычныя веды, а кніга павінна паглыбіць і пашырыць іх і садзейнічаць фарміраванню по-глядаў чалавека на жыццё. Памятаю, маёй вучобай і чы-таннем кіравалі не толькі бацька, але і Максім, які заўсёды быў у курсе навіпак літаратуры, меў уласны погляд і па-свойму ацэньваў творы.

Павел Адамавіч падрабязпа расказвае пра жыццё іх сям'і ў Яраслаўлі, пра бацьку і сваю маці. Асаблівую цікавасць маюць тыя месцы ўспаміпаў брата, якія праліваюць святло на творчую працу паэта і яго адносіны да грамадскіх падзей...

—   Працаваў Максім многа,— апавядае Павел Адамавіч,— звычайна пісаў і чытаў толькі лежачы... Памятаю, у яго вельмі многа ішло паперы на чарнавікі. Напіша адзін варыянт, не спадабаецца яму, дык ён бярэцца за другі...


1 [2] 3 4 5 6