Произведения Интересные ссылки импотенция . Фасады и интерьеры: фасадный камень. . Онлайн интернет рулетка доход . каталог обоев для детской комнаты большой магазин. | Чалавек напрадвесніЗамест прадмовы
Прапануйце чалавеку, больш-менш знаё-маму з беларускай літаратурай, назваць самых выдатных яе прадстаўнікоў, і вы аба-вязкова пачуеце: Янка Купала і Якуб Колас. Бясспрэчна, Купала і Колас — вялі-кія пісьменнікі, дэмакраты і рэвалюцыяне-ры, якія глыбока і ўсебакова выявілі ў вершах і прозе нацыянальнае быццё беларусаў, іх гістарычны шлях з цемры бяспраўя і га-лечы да вышынь дзяржаўнасці. Талентам і працай Купалы і Коласа бе-ларускае мастацкае слова ажыццявіла сваё прызначэнне быць праўдзівым люстрам народных дум, памкненняў, незаменным органам народнага самапазнання. Але быў яшчэ адзін беларускі паэт, па-раўнальна менш вядомы шырокаму чытачу, чым Купала і Колас. Нельга сказаць, каб паэт гэты «згубіўся» ў засені двух сваіх ста-рэйшых сучаснікаў — хутчэй за ўсё было даволі запознена і недастаткова высветлена яго значэнне як іх сабрата і паплечніка па нацыянальнай, грамадска-літаратурнай справе. Гэта — Максім Багдановіч. Між тым без Багдановіча, без уліку і асэнсавання таго, што зрабіў ён, агульная карціна пошукаў і станаўлення беларускай літаратуры пачатку стагоддзя, яе рэальных багаццяў і магчымасцей, яе заўтрашняга развіцця мела б выгляд не толькі няпоўны, але і непапраўна збеднены. У гэтым нарысе мы і паспрабуем расказачь пра Максіма Багдановіча. Пра паэта і чалавека. Пра жыццё і творчасць. Пра складаны, цяжкі лёс, які данеслі да нас вершы.
Гады i гарады
Багдановіч быў не толькі выдатны паэт, але і адметны перакладчык. ён перакладаў з рускай, украінскай, нямецкай, француз-скай, старажытнагрэчаскай, польскай, фін-скай, сербскай, іспанскай — на беларускую. I з беларускай, украінскай — на рускую. Ся-род яго перакладаў ёсць і ўрывак са «Слова аб палку Ігаравым» — «Песня пра князя Ізяслава Полацкага». Можна дапусціць, што Багдановіч абраў «Песню пра князя Ізяслава» з-за апошніх яе радкоў: «Унылы голоси, пониче веселие трубы трубять Городеньскии». У перакладзе Багдановіча гэта гучыць так: «Засмупілася вясёласць, песні замаўкаюць, і жалобна, сумна трубы у Гародні граюць». У Гародні (Гродне) прайшло маленства Багдановіча (нарадзіўся ён у Мінску 27 лі-стапада 1891 года). Перакладзены паэтам урывак са «Слова...» быў, відаць, для яго своеасаблівым лірычным напамінам пра ста-ражытны горад, які бачыў яшчэ тэўтонскіх рыцараў і манголаў, шведаў і Напалеона, і беражліва захоўваў памяць пра вялікага бе-ларускага рэвалюцыянера Кастуся Каліноў-скага і яго сяброў. У адрозненне ад большасці беларускіх пісьменнікаў, выхадцаў з народных, пера-важна сялянскіх нізоў, Багдановіч — інтэлі-гент, як кажуць, патомны, інтэлігент у дру-гім калене. Сынам простага селяніна быў бацька паэта, Адам Ягоравіч Багдановіч, чалавек вельмі своеасаблівы, цікавы. Пра яго трэба расказаць асобна і больш падра-бязна. Скончыўшы гарадскую пачатковую школу і паспеўшы перабраць мноства розных прафесій — ад кандытара да рабочага ў чыгуначным дэпо,— семнаццацігадовы А. Я- Багдановіч у 1879 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якая мела крамольную па тым часе рэпутацыю «мужыцкага універсітэта». Скончыўшы се-мінарыю, малады народны настаўнік аста-ляваўся ў Мінску, дзе наладзіў цесную сувязь з мясцовай арганізацыяй «Народнай волі» і неўзабаве зрабіўся адным з яе кі-раўнікоў. Арганізацыя займалася пераваж-на асветніцкай работай сярод рамеснікаў, рэвалюцыйнай сацыялістычнай прапагандай сярод рабочых. А. Я. Багдановіч працаваў з настаўнікамі. У 1892 годзе ён пераязджае ў Гродна і паступае на службу ў Сялянскі зямельны банк. У той час ён ужо быу жа-наты з Марыяй Апанасаўнай Мякотай і меў двое дзяцей — двухгадовага Вадзіма і адна-гадовага Максіма. (Неўзабаве нарадзіліся яшчэ двое — сын і дачка.) | Наши спонсоры |