Чалавек напрадвесні

Яшчэ адзін — немалы — гістарычны «пе-раход», і ў пачатку 90-х гадоў выходзяць у свет два прыкметныя паэтычныя зборнікі — «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Францішка Багушэвіча. Гэты паэт адрозні-ваўся ад сваіх папярэднікаў не толькі большей набліжанасцю да патрэб і спадзяван-няў беларускага мужыка, а разам з тым і да «непрычасанай» (кажучы словамі Гога-ля) рэчаіснасці яго паўсядзённага побыту, не толькі большай развітасцю сацыяльнага пачуцця, але і большай жывасцю, гнуткас-цю і непасрэднасцю пачуцця эстэтычнага. Апроч таго, Ф. Багушэвіч — бадай што пер-шы беларускі пісьменнік, які загаварыў пра беларусаў як пра «асобны, самастойны народ» (Багдановіч).

Тым нешматлікім выданням на беларус-кай мове, якія ўсё ж такі прабівалі сабе ў гэты час дарогу да нацыянальнага чытача, былі суджаны нялёгкія абходныя шляхі. Абодва вершаваныя зборнікі Ф. Багушэвіча выйшлі не ў Беларусі: адзін v Кракаве, другі, па некаторых звестках, у Познані. Ду-нін-Марцінкевіч выдаваў многія свае творы за польскія, а зборнік Янкі Лучыны, які выйшаў у 1903 годзе ў Пецярбургу, атрымаў цэнзурны дазвол як зборнік... на балгарскай мове. I нават роспачны голас крошынскага бунтара Паўлюка Багрыма быў пачуты на Беларусі дзякуючы невядомаму польскаму аўтару, які надрукаваў яго адзіны верш «Заиграй, заиграй, хлопча малы...» у 1854 годзе ў Лондане.

Вельмі дакладна пісаў пра трагедыю беларускай культуры крытык А. Клышка ў артыкуле «Цвяток радзімы васілька», пры-свечаным М. Багдановічу: «...тут, на самым неспакойным гасцінцы Еўропы, заўсёды хадзілі войны, пажары. Шматмільённы народ з самабытнай культурай амаль не змог пе-радаць дзецям сваіх выдатных твораў у дой-лідстве, у жывапісу — у тых мастацтвах, дзе творы жывуць толькі ў арыгіналах... Ды-нават у літаратуры, мастацтва якой не баіц-ца множання, з сотняў, тысячаў адбіткаў толькі адзінкам і то нялёгка было дайсці да сучасных дзён. Гісторыя краю цалела часта хіба што за краем, у Маскве, у Кракаве, за тысячы кіламетраў ад дому, а то зусім за паўсветам — у Італіі, Швецыі, у бібліятэках Лондана, Берліна, Парыжа».

Максім Багдановіч гаварыў пра 1905 год: ён — вяха, якая «адзначае пункт пералому ў гісторыі беларускага адраджэння. Падзеі, што звязаны з гэтым годам, стварылі ў на-родных масахімкненне разабрацца ў нава-кольным жыцц! Гвыклікалі ліхаманкавы по-ныт гга ідэалагічныя каштоўнасці» (231). I далей ідзе ў Багдановіча падрабязны пе-ралік беларускіх выданняў, якія дазволіў яму зрабіць выснову адносна выкліканага 1905 годам уздыму нацыянальнай свядомас-ці і нацыянальнай культуры.

Першая легальная беларуская газета «Наша доля» — яе існаванне было спынена ўжо на сёмым нумары. Штотыднёвік «Наша ніва», які «трымаўся больш памяркоўнага напрамку і сканцэнтраваў на сабе ўсе бела-рускія нацыянальныя спадзяванні» (231). Выдавецкае таварыства ў Пецярбургу «За-гляне сонца і ў наша ваконца», што пазнаё-міла беларускую аўдыторыю з Я. Купалам, Я. Коласам, Зм. Бядулем, Ц. Гартным. Гра-мадска-літаратурны альманах «Маладая Беларусь». Спецыяльныя выданні для сялян («Саха»), для моладзі («Лучынка»). Буква-ры, хрэстаматыі, чытанкі...

Мы не сталі б злоўжываць гэтым пералі-кам, калі б ён сведчыў толыгі пра тое, як ажыла выдавецкая справа на Беларусі, хоць такое ажыўленне само па сабе — факт вель-мі знамянальны. У дадзеным выпадку больш за ўсё нас цікавяць характэрна-беларуская падаплёка і псіхалогія факта.


1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82