Чалавек напрадвесні

Так, гэты малады беларускі паэт з за-думлівым позіркам і густымі, «казацкімі» вусамі глыбока любіў і выдатна ведаў Украіну, яе гісторыю і культуру, аб чым сведчаць не толькі сапраўды выдатныя да-кладнасцю і глыбінёй аналізу артыкулы пра Шаўчэнку, але і напісаныя ў разгар сусветнай вайны артыкулы-даследаванні «Украінскае казацтва», «Галіцкая Русь», «Чырвоная Русь», «Угорская Русь»...

3 глыбокай пашанай ставіўся Багдано-віч да рускай літаратуры. «Яе пячатка,— пісаў паэт,— ляжыць на духоўнай творчас-ці кожнага народа Расіі, яна з'яўляецца для іх агульнай глебай, збліжаючы змест іх культур, іх ідэйных і літаратурных на-прамкаў» (439).

Многія характарыстыкі рускіх пісьмен-нікаў у артыкулах і рэцэнзіях Багдановіча здзіўляюць сваім лаканізмам і трапнасцю. ...Ен вельмі ясна бачыў перад сабой усю рускую літаратуру ва ўсёй складанасці і ба-гацці яе пераходаў і эвалюцый...

«Нашто ж на зямлі сваркі і звадкі, боль і горыч, калі ўсе мы разам ляцім да зор?» — у гэтых словах заключаўся нязменны Ба-гдановічаў «сімвал веры». Ім вызначалася яго шматгранная дзейнасць паэта, які ў све-це народнага жыцця шукаў выйсця з людской адасобленасці і раз'яднанасці; пера-кладчыка, які імкнуўся засвоінь — і зноў жа для ўсіх, для народа — багацці культуры агульначалавечай; критика, які на практыцы, самім актам «уваходжання» ў дух і лад іншамоўнай культуры, ажыццяў-ляў прынцыпы духоўнай усеагульнасці.

У адзін з восеньскіх дзён 1916 года, у Мінску, ён прызнаўся Зм. Бядулю: «За-думаў твор на тэму біблейскага міфа. Тэ-му навеяла мне вайна, гібель мільёнаў і мой уласны лёс».

Гэтым творам была невялікая паэма «Страцім-лебедзь», якую ў пэўнай меры можна разглядаць як запавет Багдановіча, як яго апошняе слова да свету.

«Страцім-лебедзь», вытрыманы ў стылі быліннага рэчытатыву (нават чуеш рокат цымбальнай струны!),— алегарычны твор пра моцнага і гордага птаха, які не захацеў пад час патопу, насланага богам на «грэш-ную» зямлю, ратавацца адзін:

I населі тут на лебедзя

Птахі дробныя ўсёй стаяю.

Лебедзь з сілы выбіваецца,

Птушкі ажна усцяшаюцца.

Дзень ён плавае, другі-трэці дзень,

На чацвёрты стаў прасіць-маліць:

«Вы ўзляціце хоць на час які,

Выбіваюся з астатніх сіл.

Дайце вы грудзям, гэй, вальней ўздыхнуць!

Дайце вы крылам, гэй, шырэй ўзмахнуць!»

Не паслухалі птахі лебедзя.

Загінуў Страцім-лебедзь, і «ад усіх ця-пер патомкі ёсць, ды няма адных — Страцімавых». (Памятаеце, Багдановіч чытаў Бя-дулю: «...адных — Максімавых».)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 [81] 82