Чалавек напрадвесні

Жанрава прадвызначаны страфічныя формы і нават памеры Багдановіча. Так, напрыклад, усе яго санеты — тэта філасоф-скія элегіі; творы, напісаныя александрый-скім вершам (шасцістопны ямб з парнымі рыфмамі), найчасцей апавядальныя і пры-свечаны гісторыі («Летапісец», «Перапіс-чык»); лірычнаму ўрыўку з яго «канкрэт-най недагаворанасцю» (тэрмін Ю. Тыняна-ва), як правіла, спадарожнічае верлібр— незарыфмаваны вольны верш, таксама новы для беларускай паэзіі.

Што ж да такіх «стабільных» форм, як тэрцыны, актавы, рандо, трыялет, дык для Багдановіча яны перш за ўсё былі «згуст-камі», адстоем пазнання, тым «спадчынным кодам» паэзіі, які перадаваўся яму праз пласты часоў. «И что в былом свершилось раз, тому забвенья нет»,— мог бы следам за Брусавым паўтарыць беларускі паэт, які даражыў пачуццём сувязі з чалавецт-вам, мінулым і сённяшнім, як ні адзін з яго паплечнікаў па агульнай справе. I менаві-та тэта пачуццё не аднойчы было непасрэд-ным зместам яго твораў, накшталт тэрцын са «Старой спадчыны»:

Ёсць чары ў забытым, старадаўным;

Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць

I жыць мінулым — гэткім мудрым, слаўным,—

Мы любім час далёкі ўспамянуць.

Мы сквапна цягнемся к старым паэтам,

Каб хоць душой у прошлым патануць.

Таму вярнуўся я к рандо, санетам,

I бліснуў ярка верш пануры мой:

Як месяц зіхаціць адбітым светам,—

Так вершы ззяюць даўняю красой!

Пафасам культуры, пачуццём яе ўсе-агульнай звязанасці цалкам прасякнута і дзейнасць Багдановіча-крытыка, перша-га, па сутнасці, крытыка на Беларусь

Праслухаўшы на шаўчэнкаўскім свяце ў 1939 годзе даклад Якуба Коласа пра Шаў-чэнку і Беларусь, у якім цытаваліся выказ-ванні Багдановіча пра Шаўчэнку, яго назі-ранні над стылем і вершам Кабзара, К. I. Чукоўскі ўзрушана запытаўся ў да-кладчыка: «Няўжо ў вас быў такі даскана-лы крытык?».

«Адным з першых, хто звярнуў увагу на версіфікацыйнае майстэрства і даў удум-лівы аналіз формы вершаў Шаўчэнкі, быў... беларускі паэт і літаратуразнаўца Максім Багдановіч» 46,— пісаў М. Т. Рыльскі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 [80] 81 82