Чалавек напрадвесні

Пагадзіцеся, што гэты верш шмат чым нагадвае перадсмяротнае, крымскае: «Я кні-гу маю...» Толькі там хваляванне і гарачае пачуццё больш адкрытыя, больш асабістыя, а тут яны нібы схаваліся ў глыб самога прадмета, нібы расталі ў фактуры: у па-хах, колерах, аб'ёмах. I хваляванне гэтае складанае, «шматсастаўнае»: у ім «ціхая радасць» сузіраць, бачыць сапраўдную, не-падробную старажытнасць, імкненне ўзна-віць яе ў пластыцы слова і рытма, журбот-нае веданне, што «пакрытая няжорсткай бурай кожай» псалтыр — адзін з нямногіх помнікаў старажытнай пісьменнасці, якія нейкім цудам пазбеглі знішчэння і дайшлі да нашых дзён.

Хто-хто, а Багдановіч, які ўсё сваё жыц-цё прысвяціў вывучэнню роднага краю, добра ведаў, як цяжка, як трагічна цяжка складваўся на працягу стагоддзяў лёс бела-рускай кнігі і беларускага слова наогул.

Давайце ўявім сабе, як ён, у глыбокай задумлівасці ходзіць па Вільні і спыняецца каля дома «пачцівага мужа Якуба Бабіча», дзе ў 1526 годзе асталяваў сваю друкарню беларускі першадрукар, вялікі гуманіст-асветнік Францыск Скарына... Памятаў паэт і другое: у гэтым жа горадзе, на гэтых жа віленскіх вуліцах і плошчах у 1603 і 1617 гадах езуіты палілі беларускія кнігі, што бы-лі выдадзены так званымі праваслаўнымі брацтвамі.

Вогнішчы, вогнішчы — іх злавесныя вод-бліскі на ўсёй беларускай гісторыі... Гарыць найкаштоўнейшая бібліятэка Сафійскага сабора ў Полацку, падпаленая салдатамі польскага караля Стэфана Баторыя... Га-раць кнігі «ерэтыка» Сымона Буднага, бук-вары і «Граматыка словенска» Лаўрэнція Зізанія... У 1697 годзе польскі сейм (Беларусь уваходзіла тады ў Рэч Паспалітую) катэгарычна і паўсюдна забараняе беларус-кае кнігадрукаванне і беларускую мову, якая раней была афіцыйна-дзелавой мовай Вялікага княства Літоўскага. Настае, як пісаў Багдановіч у артыкуле «Беларускае адраджэнне» (1914), «летаргія беларускага нацыянальнага жыцця» (218).

У 1795 годзе Беларусь была ўз'яднана з Расіяй, і ў розных колах рускага грамадст-ва абудзіліся цікавасць і ўвага да беларускага селяніна, да яго працоўнага укладу, звычаяў, вераванняў і песень. Гэтая ўвага, як адзначае Багдановіч у тым жа артыкуле «Беларускае адраджэнне», знаходзіла сабе «апору ў рамантызме, які панаваў у той час і які высока ставіў народную казку, песню, легенду» (222).

Узнікае вельмі спецыфічная па характеру «краевая» літаратура на рускай і поль-скай мовах. (Заўважым заадно, што многія асаблівасці гэтай літаратуры, падтрыманыя жывымі «беларускімі» ўражаннямі, знайшлі сваё геніяльнае ўвасабленне ў паэзіі Адама Міцкевіча.) Шырокае распаўсюджванне ў спісах атрымліваюць беларускія напаўфаль-клорныя «гутаркі», бытавыя апавяданні, па-радыйна-жартоўныя паэмы, і сярод іх такія выдатныя па сваіх грамадска-літаратурных якасцях, як «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат».

Пройдзе некалькі дзесяцігоддзяў, і ў 1846 годзе аб'явіць аб сабе камічнай операй «Сялянка» драматург і паэт В. Дунін-Мар-цінкевіч — «пісьменнік грузны і важкі» (па характарыстыцы Багдановіча). Дунін-Мар-цінкевіч многімі ніцямі быў яшчэ звязаны з этнаграфічна-«краёвай» літаратурай, яшчэ не пераадолеў прадпісаных «жанрам» ад-цягненай разумовасці і схематызму, але ўжо валодаў рысамі бясспрэчнай мастацкай ін-дывідуальнасці, а таксама рысамі хоць і ўмеранай, але відавочнай сацыяльнай крытый. I самае галоўнае: гэты пісьменнік сваі-мі кнігамі нагадваў «пра існаванне беларускай мовы і зародкаў беларускай літарату-ры... пра магчымасці іх далейшага развіц-ця» (226).


1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82