Чалавек напрадвесні

Багдановіч разважаў,— і асабліва ў пе-рыяд працы над «Старой спадчынай»,— прыкладна так: верш увогуле, верш як моў-ная сістэма, народжаны ці распаўсюджаны ў тым ці іншым грамадскім, нацыянальным асяроддзі, робіцца адным з паказчыкаў яго маральна-духоўных патрэб, яго здольнасці ўспрымаць прыгожае. Значыць, чысціня і пераканаўчасць такіх сведчанняў будуць у многім залежаць і ад таго, наколькі заха-вае сама вершаваная мова ўласцівыя ёй па прыродзе якасці гармоніі, пластыкі, мі-лагучнасці і г. д. А паколькі сусветная паэ-зія выпрацавала на працягу стагоддзяў пэў-ныя — жанравыя і страфічныя — адпавед-насці гэтым якасцям, іх абагульненыя і блі-скучай практыкай апраўданыя ўзоры, то Багдановіч і звярнуўся да гэтых узораў, мяркуючы, відаць, што ўласцівы ім мо-мант канону і рэгламентацыі будзе калі не зусім зняты, то, ва ўсякім разе, ураўнава-жаны, па-першае, жывым пачуццём культурней пераемнасці, а па-другое, самім фактам іх увасаблення ў «мужыцкім» слове.

Так склалася незвычайная і, мусіць, толькі для беларускай літаратуры харак-тэрная сітуацыя: дэмакратычная ўстаноўка. «пацягнула» за сабой пэўную «арыстакра-тызацыю» паэтычных форм, свабода ад кніжных законаў абярнулася рысамі нова-га «класіцызму».

Купала тварыў свабодна, сплавіўшы ў адно быт і песню, і пра жанравую чысціню рупіўся мала: «Праўду з няпраўдай, цноту з гарэзіяй вымешай спрытам — будзе па-эзія».

Багдановіч жа імкнуўся стварыць паэ-зію, якая ўсведамляе самую сябе, свае асаб-лівыя правы і прызначэнне. Адсюль і вы-разна акрэсленае вершавае мысленне Ба-гдановіча, мысленне ў «гатовых», прапана-ваных шматвяковай традыцыяй страфічных і жанравых формах.

Чатырохстопны ямб «Слуцкіх ткачых» гнуткі і натуральна-выразны, але адначас-на ён і праграмны, тэарэтычны, калі хоча-це; яго задача, апроч усяго іншага,— «гук-нуць» чатырохстопнаму ямбу «Тараса на Парнасе», які так і не атрымаў шырокага развіцця ў наступных дзесяцігоддзях беларускай паэзіі. Багдановіч пісаў аб вершы парадыйнай паэмы як аб «простай спадчы-не пушкінскай эпохі». «Слуцкія ткачыхі» развівалі тэту спадчыну на беларускай Глебе, і роля, адведзеная тут чатырохстопнаму ямбу, была ў гэтым сэнсе істотнай.

Лірычнаму вершу пра каханне «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» Багдановіч не дазваляе «забыць», што ён не абы-які верш, не адзін з многіх,— ён раманс, г. зн. новая для беларускай лірыкі жанравая раз-навіднасць.

I так скрозь: жывы, непасрэдна-творчы імпульс ад перажывання, ад «душы» ўвесь час зліты ў паэта з імкненнем усвядоміць і падкрэсліць літаратурны характар твора, яго прыналежнасць да вялікага, гістарыч-нага шэрага аналагічных з'яў паэзіі.

На гэтым шляху Багдановіча, здарала-ся, падпільноўвала небяспека залішняй рацыяналістычнасці, той «холод предначер-танья», пра які ў свой час гаварыў Пушкін. На некаторыя яго спробы ў галіне страфіч-ных форм эмацыянальнага «матэрыялу» пайшло акурат столькі, каб атрымалася па-трэбная форма, каб выйшаў узор. Але тэта не больш як выдаткі, амаль непазбежныя ў той справе, якую рабіў Багдановіч,— у справе «ўнушэння» беларускай паэзіі ўласна эстэтычнай свядомасці, здатнай ўздзейнічаць на гістарычна-нацыянальнае жыццё менавіта як паэзія, як мастацтва.

Нястомна працуючы ў гэтым напрамку, Багдановіч незвычайна пашырыў жанравы дыяпазон беларускай паэзіі. За выключэн-нем оды, у творчасці Багдановіча вы зной-дзеце амаль усе лірычныя жанры: элегію і раманс, альбомны экспромт і сяброўскае пасланне, баладу І анакрэантычную песню, эпіграму і вольны фрагмент.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 [79] 80 81 82