Чалавек напрадвесні

Рандо і сансты павінны былі, згодна з задумай Багдановіча, яшчэ раз і цяпер з боку «тэхнікі», з боку самых рафінаваных яе патрабаванняў, пацвердзіць мастацкую жыццяздольнасць беларускага слова. Ба-гдановіч пісаў у рэдакцыю часопіса «Мала-дая Беларусь» (1911) пра цыкл «Старая спадчына»: «ён увесь склаўся з абразцоў розных даўнейшых форм верша, каторымі я зацікавіўся, маючы на ўвазе не толькі іх красу, не толькі палепшанне версіфікацый-най снароўкі... але і жаданне прышчапіць да беларускай пісьменнасці здабыткі чужа-земнага паэтычнага труда... Апроч таго, фактам з'яўлення іх хацеў я давесці здат-насць нашай мовы да самых строгіх вымог вершавальнай формы...» 43

Цікавасць Багдановіча да «старых форм верша» мела яшчэ адзін, і не менш важны, непаўторна «беларускі» аспект.

Псторык рускай літаратуры піша: «Усве-дамленне і яснае вылучэнне мастацкай лі-таратуры... як асобнай сферы чалавечай дзейнасці, як спецыфічнай формы адлюст-равання і пазнання рэчаіснасці, мела месца ў выніку працяглага гістарычнага працэ-су — развіцця народна-нацыянальнага жыц-ця, станаўлення нацыянальнай культуры».

Па многіх прычынах, якія выходзяць далека за межы культуры, гэта «ўсведамлен-не і яснае вылучэнне мастацкай літарату-ры» ў Беларусі адбывалася з вялікім спаз-неннем. Праходзячы «скарочаны» («паўта-ральны», як не зусім дакладпа гаворыць Багдановіч), у параўнанні з іншымі літара-турамі, шлях развіцця, беларуская літаратура спяшалася нагнаць упушчанае за ста-годдзі прыніжанага, бездзяржаўнага існа-вапня краіны...

Нават Ф. Багушэвіч, паслядоўны «му-жыцкі» дэмакрат, які крута павярнуў бе-ларускую паэзію да рэчаіснасці без прыха-рошванняў і ілюзій, усё ж такі быў (не мог не быць) з'явай літаратуры, якую яшчэ ча-каў наперадзе нялёгкі і канчатковы пера-ход ад стыхійнай мастацкасці да мастац-касці строга ўсвядомленай. Пададзеныя ва ўсёй сваей «аголенасці» і «грубасці», прад-мсты ў вершах Багушэвіча занадта наблі-жаны да чытача, у іх мала прасторы. Воб-раз апавядальніка слаба дыферэнцырава-ны, а са сферы апавядальнага маналога яшчэ не «выбрадзіў» верш як спецыфічная форма мовы. I яшчэ ён непаваротлівы і цяжкаваты, сілабічны Багушэвічаў верш.

Сапраўдная мастацкасць, зразуметая ў адзінстве сваіх эстэтычна-змястоўных якас-цей, трывала ўсталявалася ў беларускай літаратуры дзякуючы Купалу і Коласу. Але і творчасць гэтых двух вялікіх мастакоў, моцных перш за ўсё абгрунтаванасцю і шы-рынёй ахопу народнага жыцця, пакідала вольнай «вакансію» паэта, які б спецыяль-на паставіў сабе за мэту здзейсніць, гаво-рачы словамі Бялінскага пра Пушкіна, «ідэю паэзіі як мастацтва».

Такім паэтам быў Максім Багдановіч.

Мастацкае «асветніцтва» Багдановіча, яго стылізацыі і пераклады, яго намаган-ні ўвесці ў айчынную літаратуру многія формы, якіх яна раней не ведала,— праяў-ленні, «прыватныя выпадкі» таго ж жадання сцвердзіць паэзію як мастацтва, як незаменим сродак пазнаць жыццё.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 [78] 79 80 81 82