Чалавек напрадвесні

У перакладзе «Ікара і Дзедала» з Аві-дзіевых «Метамарфоз» Дзедал майструе сабе крылы, падобныя на «жалейку па-стуні'ю» (яна «складалася так жа патроху з розных няроўных кускоў чароту»). Гара-цый у «Помніку» гаворыць, што «ён да славы дайшоў, хоць і не панам быў». Іншага вызначэння знатнасці і сацыяльнай прыві-леяванасці, акрамя, як пан, Багдановіч, ві-даць, не меў, таму Квінт Гарацый Флак, выдатны паэт «класічнага» перыяду рым-скай літаратуры, пачынае выказвацца як беларускі інтэлігент з нізоў...

Славутую сасну ў Гейнэ, што расла «на голай вяршыні», Багдановіч пераносіць на... курган. (Чыноўнік губернскага статыстыч-нага камітэта, апісваючы ў 1878 г. Міншчы-ну, заўважыў, што ў ёй каля трыццаці тысяч курганоў!) Перакладаючы другі верш Гейнэ («Закон жыцця») і сутыкнуўшыся з думкай пра тос, што чалавеку, калі ён бедны, «аддаць нават малое прыйдзецца», Багдановіч піша так: «Усё вазьмуць, ні ска-рынкі не аставяць». Як пры канфіскацыі за сялянскія нядоімкі.

Прырода такіх «беларусізмаў» у Гара-цыя альбо Гейнэ двайная: яна ад імкнення перакладчыка зірнуць «беларускім» вокам на агульначалавечае і ад недастатковай распрацаванасці мовы, якая ведала толькі два паэтычныя стылі — бытавы і фальклор-ны. Мова вершаў Багдановіча на матывы беларускага фальклору чыстая, «правіль-ная»; мова ж перакладаў цяжкаватая, пе-расыпаная русізмамі, адчуваецца, што па-эт вядзе пошук моўных сродкаў для нетра-дыцыйнага матэрыялу ў розных напрамках.

Перакладаў Багдановіч і Поля Верлена, засвойваючы ў працэсе работы над пера-кладам мастацтва лірычных адценняў і паў-тонаў, якія спалучаюцца з жывой размоў-най лексікай і інтанацыяй, мастацтва воб-раза, які ўцягвае «знешні» пейзаж у сферу чалавечых перажыванняў і пачуццяў. Як, напрыклад, у вядомым вершы пра ціхі дождж над Парыжам, які змешваецца з горкімі слязьмі сэрца. А побач— пераклад вельмі «рускага», «фетаўскага» па духу верша пра «цьму перапёлак» у траве на світанні і яшчэ аднаго верша, які мог бынь напісаны ў зімнюю ноч дзе-небудзь пад Вільняй ці Мінскам: «Як стая хмар, дубняк шарэе і ледзянее там, дзе папар».

Пераклады Багдановіча абумоўлены яго маральна-этычнай філасофіяй, яго поглядам на паэзію, на культуру ўвогуле як на магутпы сродак збліжэння людзей і наро-даў. Паэт спадзяваўся, што беларускі селя-нін з цягам часу адчуе родную душу ў «ры-балцы з вудаю» і ў «аратаю з сахой», што знямелі ад здзіўлення, убачыўшы, як хлоп-чык Ікар ляціць «на скрыдлах сваіх» «між вадой і між сонцам».

Мудрацы і паэты мінулага размаўлялі з Багдановічам, а праз яго і з чытачом «у родным краі» моваю жывога чалавеча-га пазнання. Паэзія вяртала Багдановічу мінулае з яго хваляваннямі і турботамі.

У «Вянку» ёсць раздзел пад назвай «Старая спадчына». «Пентаметры», што адкрываюнь раздзел, маюць эпіграф з Бру-сава: «Мы зерна древние лелеем, мы урожай столетий жнем». Увесь раздзел скла-даецца з санетаў, рандо, трыялетаў, тэр-цын і актаў, г. зн. з вершаў, вытрыманых у цвёрдых, кананічных формах.

Сам Багдановіч быў схільны ацаніць сваю працу над кананічнымі формамі верша ледзь не як галоўную сваю заслугу пе-рад беларускай паэзіяй. Заслуга і сапраў-ды^вялікая, але толькі калі разглядаць яе не ў вузка-«артыстычным», «вершазнаўчым» плане, а ў кантэксце агульных ідэйных і эстэтычпых памкпенйяў Багдановіча і, нават, шырэй — у перспектыве развіцця ўсёй беларускай літаратуры, у цеснай сувязі з яе творчай «псіхалогіяй».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 [77] 78 79 80 81 82