Чалавек напрадвесні

Значэнне перакладчыцкай дзейнасці Ба-гдановіча для беларускай літаратуры, для маральнай і культурней свядомасці Бела-русі надзвычай вялікае. Дастаткова нага-даць, што ён — адзін з першых беларускіх перакладчыкаў Пушкіна, чый мастацкі во-пыт рэальна прысутнічаў у беларускай па-эзіі, пачынаючы з бурлескных паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе».

Але Багдановіч перакладаў і Гарацыя, Шылера, Гейнэ, г. зн. прадстаўнікоў куль-турнага свету, які амаль не пранікаў у бе-ларускую паэзію. Калі ж пранікаў, дык вельмі скупа і галоўным чынам з мэтаю стварыць парадыйны кантраст паміж тым, што ў «кнігах» і тым, што ў «тутэйшай» рэ-чаіснасці. На такім кантрасце, на тым, што багіня Геба частуе гарэлкай палясоўшчыка Тараса, а «кудравы, як баран» хлопчык з лукам і калчанам размаўляе з ім па-бе-ларуску, трымаўся камічны эфект паэмы пра мужыка, што трапіў на Парнас.

Для Багдановіча ж тэты «хлопчык» — часцінка свету, якому ўжо ніякія камічныя зрушэнні не патрэбны, свету ўсур'ёз:

Амур, і сумны і прыгожы,

Стаіць з павязкай на вачах

Ля склепу. Часам лёгкі пах

Сюды даносіцца ад рожы...

I ціха думаў я: быць можа,

Любоў, палёгшы у трунах,

Перамагла і смерці жах!

Спачніце ж! Вечна на старожы

Амур і сумны і прыгожы.

Перажытае некалі, у далёкія часы І дру-гім чалавекам засвойваецца душэўным во-пытам Багдановіча:

«Дзень гэты,— так пісаў Катул,— Я белым каменей адзначу». Дасюль я рад, калі пабачу Алею, дзе пад ліпаў гул Мне парасонкам на пяску Штось ручкі мілыя пісалі...

Геніяльны рымскі лірык «забяспечыў» нашага аўтара не проста цытатай з 107-й элегіі, а вобразам пачуцця, зразумелага ўсім людзям ва ўсе часы.

Пераклады Багдановіча не заўсёды бяс-хібныя і бясспрэчныя. Дый ці магло быць інакш, калі паэт фактычна распачынаў тра-дыцыю беларускага мастацкага перакладу, калі сама па сабе мова яшчэ не была рас-працавана настолькі, каб прыняць і «аклі-матызавань» такое багацце кніжна-куль-турных стыляў розных эпох.

3 немалымі цяжкасцямі сутыкаўся паэт у пошуках адпаведных эквівалентаў да рэ-алій арыгінала. Не заўсёды апраўданая, часцей наіўная, мы б сказалі, чулліва-на-іўная тэндэнцыя да «беларусізацыі» гэтых рэалій, імкненне наблізіць іх да ўмоў і па-няццяў сялянскага жыцця.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 [76] 77 78 79 80 81 82