Чалавек напрадвесні

Вайна абвастрыла нацыянальна-патры-ятычнае пачуццё паэта, наблізіўшы яго да народа, да асноў народнага жыцця. I вайна пацвердзіла яго даўнюю пераконанасць, выказаную ім у перакладзе верша Шыле-ра: «Хочаш сябе ты пазнаць,— паглядзі на людзей, на іх справы; хочаш людзей зразу-мець,— у сэрца свае загляні».

Гэтую формулу агульнай узаемазвяза-насці Багдайовіч аднолькава дапасоўваў да асобных людзей, да народаў і іх культур. Ён пісаў: «Было б горш, чым нядбаль-'ствам, нічога не ўзяць з таго, што соткі народаў праз тысячы год сабіралі ў скарб-ніцу светавой культуры» (171). Такое ня-дбальства, паводле Багдановіча, псрашка-джала працэсу нацыянальнага самапазнан-ня, і апраўдаць яго было тым цяжэй, што неабходнасць культурнага ўзаемаўзбага-чэння народаў усведамлялася на Беларусі ўжо ў далёкія часы. Напрыклад, тым жа Скарынам. Хіба, перакладаючы Біблію на «руськую» мову, не дбаў ён пра тое, каб увесці Беларусь у сям'ю чалавецтва?

Багдановіч адчуваў сябе «сувязным» па-між тымі далёкімі часамі і эпохай нечува-най актывізацыі народных мае. Ідэя агуль-насці людской гісторыі загучала ў тэту эпоху больш рашуча і відавочна, чым калі-не-будзь раней, і Багдановіч, беларускі паэт, прадстаўнік краіны, якую прывыклі лічыць глухой і адсталай правінцыяй, піша рэцэн-зію на творы Тагора, перакладае Авідзія і Верхарна, стварае цыкл вольных перакла-даў рускіх, украінскіх, сербскіх, японскіх, іспанскіх, персідскіх, скандынаўскіх народных песень.

Праца над вольным! перакладамі ішла паралельна з працай над беларускім фаль-клорам. Багдановіч разумеў: эфектыўнасць пераўвасаблення ў чужую «нацыянальную душу» непасрэдна залежыць ад умения «разгадаць» характар свайго народа; у па-няцці агулыіачалавечага няма нічога такога, што б раней не акрэслілася як нацыя-нальна-народнае...

«Дзяўчынушка» з рускай народнай nee-Hi, што «ў карагод пайшла ды са ўсімі там павіталася, ах, са ўсімі... цалавалася, толь-кі з мілым пастыдалася»; Інгеборг з песні скандынаўскай, горача закаханая ў «Аскара, марскога байца»; герой пяцірадковага япоискага верша-«танкі», які прыпамінае вясеннюю вішню, што белым цветам асы-пала яго і каханую,— усё гэта адухоўлена паэзіяй простых і шчырых пачуццяў. Ча-роўнасць і прывабнасць гэтых пачуццяў успрымалася Багдановічам тым вастрэй, што ў свеце, узрушаным гвалтам і маной, панавалі «сваркі і звадкі, боль і горыч».

Некаторыя пералажэнні Багдановіча прыкметна пераклікаюцца з яго ўласнымі вершамі ў народным духу. Напрыклад, сербская песня пра «слаўнага шэршня», які паспрабаваў на рагатым жуку пераско-чыць мора і загінуў у яго хвалях,— жанра-ва і стылёва вельмі падобная да багданові-чавай паэмы «Мушка-зелянушка і кама-рык — насаты тварык». Толькі ў сербскай песні болын падкрэслены гераічны элемент — не выпадкова яе героі паяўляюцца на Косавым полі, дзе ў 1389 годзе адбы-валася славутая бітва з туркамі, што выра-шыла лёс сербскага царства. А беларускі паэт, які, безумоўна, не меў «дзяржаўных» успамінаў, будуе свой «іроікамічны» эпас на быце і этнаграфіі, асэнсаваных у казач-ным духу. (Сялянская кароўка ў паэме Ку-ляшова «Цымбалы», што пазпае сярод на-рабаванага   немцамі дабра сваю даёнку, альбо зязюля ў «ваенных» вершах П. Пан-

чанкі, якая лічыць не гады, а магілы,— прыклады таго ж, што і ў Багдановіча, умоўнага мыслення на бытавым і фаль-клорным грунце, але ўжо суаднесенага з гі-сторыяй.)

Наследаванні Багдановіча нацыянальна канкрэтныя: у іспанскіх гучыць тэмпера-мент і страснасць (закаханаму гідальга здаецца, што яснавокая Аніта, затуліўшы веерам твар, наклікала «прыцьменне сон-ца»); у японскіх — стрыманасць, грацыя, вытанчанасць («дзіўна кволыя... лісточкі асеннія крыюць ядвабам шляхі закаха-ным»); у скандынаўскім — «суворая» муж-насць і непахіснасць (па хвалях «увесь чор-ны Аскараў» нясецца карабель, а над морам — скала, як сцяна)...

Яшчэ не сціхлі спрэчкі вакол беларус-кага мастацкага слова, увогуле, вакол яго здольнасці падняць свае, беларускае, якое заўсёды асацыіравалася з «мужыцкім», а Багдановіч ужо «прымушаў» роднае слова выяўляць дух І характар розных народаў, адклікацца ўсяму чалавечаму свету і такім чынам мацаваць тыя сувязі адзінства, якія лучылі беларусаў з усім чалавецтвам.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 [75] 76 77 78 79 80 81 82