Чалавек напрадвесні

У Багдановіча хапіла адказнасці і так-тоўнасці, каб не паддацца спакусе ўзнавіць быліну, якой беларускі фальклор і сапраў-ды не ведаў, калі не лічыць некалькі ўрыў-каў, што дайшлі да нас з эпохі Івана Гроз-нага. Гэта, па сутнасці, варыянты рускай гістарычнай песні пра царскага швагра, ку-лачнага байца Каструка. Адзін з гэтых урыўкаў («Сяўрук») змешчаны ў зборы Шэйна, і, зразумела, быў вядомы Багдано-вічу.

У «Максіме і Магдалене» паэт скары-стаў былінную форму, якая прыкметна трансфармавана рыфмай і песенна-танца-вальнымі рытмамі, але палкам захавала арэол гераічнага апавядання. Паэт імкнуўся і гэтым шляхам дапамагчы дэмакратыч-наму чытачу сцвердзіцца ў выключпа важным для яго ўсведамленні, што народная сіла ўсё ж не прыбіта.

Вобраз бесшабашнага малойцы, «мужы-ка», які адважыўся парушыць межы са-слоўнай этыкі і нават пад пагрозай кары не адмаўляецца ад свайго кахання да «вяльможнай дачкі», дастаткова традыцый-ны. Але ў ім заключаўся патрэбны ў той момант Багдановічу матыў непаслушэнст-ва, ініцыятывы, вернасці лепшаму ў самім сабе, гатоўнасці памерці за гэта. Той самы дэмакратычны чытач, на якога разлічваў Багдановіч, мог узяць з гэтай даўнейшай гісторыі неабходны для сябе урок мараль-ных паводзін — урок годнасці.

А ў тым, што паэт назваў героя сваім імем, праявілася, мабыць, жаданне бачыць сябе менавіта такім — чалавекам вясёлым, модным, упартым І простым. Поўным жыц-ця і кроўна блізкім да ўсяго існага на зям-лі. Чалавекам, які рашуча не прымае, як ён сказаў у адным са сваіх артыкулаў, свету асобы «ўрэзанай, бясколернай, аднатон-иай» настолькі, што яна ледзь умяшчае ў сабе «які-небудзь дроб з таго цэлага, што завецца сучаснай культурай» (363).

 

Максім Багдановіч меў яшчэ адну, і са-праўды неацэнную, заслугу перад беларус-кай літаратурай: ён — першы яе прадстаў-нік, які свядома і мэтанакіравана працаваў над тым, каб рассунуць яе нацыянальныя рамкі,   прылучыць беларускае слова   да скарбніцы сусветнага мастацтва і тым самым замацаваць сувязь свайго народа з вя-лікімі гуманістычнымі каштоўнасцямі свету, з пачуццём усечалавечага адзінства.

Разгарніне том Багдаповіча — побач з «Вершамі беларускага складу», адразу ж пасля радкоў пра салдатку, што вышывае кашулю мужу, ужо занесенаму завірухай «у нязнанай старонцы», вы прачытаеце верш зусім іншага характару:

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы

У ціхую сінюю ноч I сказаць:

«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,

Ясныя зоркі Геркулеса?

Да іх ляціць наша сонца

I нясецца за сонцам зямля. Хто мы такія?

Толькі падарожныя,— папутнікі сярод нябёс.

Нашто ж на зямлі

Сваркі і звадкі, боль і горыч,

Калі мы ўсе разам ляцім

Да зор?»

Ішоў «от крови качающийся, как Бахус» (Маякоўскі) 1915 ваенны год. Багда-новіч пісаў пра бессэнсоўнасць вайны, пра абсурднасць «сварак і звадак», якія абра-жаюць пачуццё высокага прызначэнмя ча-лавека перад тварам Сусвету.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 [74] 75 76 77 78 79 80 81 82