Чалавек напрадвесні

Багдановіч ставіўся да фальклору сва-бодна, творча. ён казаў: «Напісан верш, каторага ад народнай песні і не адрозніш... Але нашто той верш? Ці ж замала было б народных песняў і без яго?» (170)

Фальклорныя вершы самога Багданові-ча адрозніваюцца ад народнай песні тым, што ў іх, то менш, то больш відавочна, прысутнічае асоба паэта, якая раскрываец-ца не проста, не «біяграфічна», а складана, у працэсе ўзаемадзеяння многіх і розных чалавечых лёсаў.

...Салдат-беларус памірае на полі бою і, як звычайна ў народнай песні, успамінае ўсё, што пакінуў на радзіме: «Вы прашчай-це, прашчайце шнуры, вы прашчайце, нега-раныя!.. Не пабачу я цябе, цёмйы луг... Расстаюся я з табой, шчыры бор...» — і г. д. А ў канцы развітальнага слова:

Гэй, чалом табе, чалом, Беларусь,

Уся староначка бяздольная'

Не забыў твой сын сваей маці,

За цябе ў зямлі яму ляжаці.

Багдановіч меў зусім зразумелую ў яго становішчы цікавасць да перажыванйяў чалавека, які развітваецца з жыццём. Сал-дат, герой цытаванага верша, перажывае і думае за сябе і за аўтара. Аўтар перада-ручыў герою сваю неадступную думу пра бяздольную старонку; а герой надарыў паэта магчымасцю ўявіць сябе чалавекам, што ў бітве прымае смерць за радзіму. Менаві-та ўявіць сябе ў будучым, бо тое поле бою, на якім гіне гэты салдат, не было і не маг-ло быць полем бою за Беларусь.

Багдановіч збліжае фальклор з лірыкай індывідуальнага перажывання. Самая, ба-дай, папулярная гераіня беларускага фальклору — Лявоніха — з гарэзліва-зухаватай і разам з тым сумнай танцавальнай песпі робіцца ў Багдановіча аб'ектам простай лі-рычнай размовы:

Оі'і, Лявоніха, Лявоніха мая!

Дай жа бог табе даўжэйшага жыцця,

Дай на свеце сумным радасна пражыць,

Усіх вакол, як весяліла, весяліць.

Хай ніколі не забуду цябе я.

Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!

Уласна ж эпічныя творы Багдановіча з яго фальклорнай нізкі лірычныя па-свой-му: асабістае, аўтарскае ўвайшло ў іх тугой па цэласнасці, жаданнсм зраўняцца з тымі, хто гераічна адстойваў самае запаветнае і дарагое ў жыцці. I відаць, нездарма паэт даў герою адной са сваіх паэм імя Максім.

Мы гаворым пра паэму «Максім і Магдалена» (1915), у якой расказваецца, як «хлоп» пакахаў дачку ваяводы і паплаціў-ся за гэта жыццём. Гэта была адна са спроб Багдановіча ў эпічным родзе, спроба сцвер-дзіць самую ідэю гераічнага эпаса на бе-ларускай глебе.

А. Я. Багдановіч расказваў, што Мак-сім добра ведаў «Паэзію славян» Гербе-ля — «зборпік лепшых паэтычных твораў славянскіх народаў у перакладах рускіх пісьменнікаў» (1871). Тут, у прадмове Арэ-ста Мілера Багдановіч мог прачытаць: «Ка-лі ж старажытны эпас, зусім знікнуўшы і па Беларусі, пакінуў там па сабе пустэ-чу, таму што нічога не з'явілася яму на замену, дык гэта тлумачыцца тымі гістарыч-нымі абставінамі, якія цалкам прыбілі народную сілу ў гэтым найняшчасным краі зямлі Рускай».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 [73] 74 75 76 77 78 79 80 81 82