Чалавек напрадвесні

У артыкуле пра аднаго ўкраінскага пісьменніка, свайго сучасніка, Багдановіч як наиважнейшую яго рысу адзначае: «Ён не выключим» (186).

Апошняя фальклорная нізка Багданові-ча мела для яго велізарнае значэнне як вяха на тым шляху пераадолення выключ-насці і абранніцтва, па якім няўхілыіа ішоў паэт, як напрамак яго далейшых пошукаў арганічнага кантакту з народным светам.

Ніколі раней не ўдавалася Багдановічу намаляваць жывы народны характар з та-кім лірычным пранікненнем у «чужую» душу, з такім умением адчуць і перадаць хва-ляванне «старонняга» чалавека, як у гэтых вершах, дзе ўсё альбо адгукаецца на вайну, альбо не прымае яе, супраціўляецца ёй.

Вось вобраз сялянскай дзяўчыны, якая, прыйшоўшы «на ток малаціць», лёгка і га-рэзліва засмяялася ад шчасця першага лю-боўнага пачуцця і саромеецца «па хатніх зірнуць»:

Ці не ўцямілі, хвароба на іх,

Ад чаго мой тварык смясцца,

Ад чаго мае сэрцайка б'ецца.

Гэтая ўпершыню дасягнутая Багданові-чам свабода арыснтадыі ў народным свсце мела для паэта яшчэ адзін вынік: у яго творчасць шырока ўвайшлі элементы «све-таадчування, заснаванага на гумары» (словы Багдановіча), дэмакратычпага па сваёй прыродзе і магчымага толькі ва ўмовах цэ-ласпай стыхіі жыцця.

У 1915 годзе ён піша паэму «Мушка-зе-янушка   і   камарык — насаты    тварык», «вельмі жаласную гісторыю, выкладзепую згодна з праўдай беларускім вершам».

Паэма вытрымана ў традыцыях жы-вёльнага эпасу і аснова яе — пашыраны ў беларускім фальклоры матыў няўдалай жапіцьбы камара з лянівай і легкадумнай мушкай. Багдановіч узбагаціў фальклорны матыў мпоствам абрадавых, этнаграфіч-ных дэталей, стварыўшы ледзь не бытавую гісторыю, дзе пад выглядам камарыка, мушкі, хрушчоў, мураўёў, чмялёў дзейні-чаюць людзі, надзеленыя жывымі харак-тэрнымі рысамі і асаблівасцямі: чмяліха хцівая, восы зайздросныя, «хрушч вялізны так гарэлкі насмактаўся, што зваліўся ды ў куточку высыпаўся».

Творы, падобныя да «Мушкі-зелянуш-кі...», уносілі ў беларускую літаратуру мо-мант абнаўлення і руху да сінтэзу быту і лірыкі, этнаграфіі і камізму, «штодзённай» апавядальнасці і чыста мастакоўскай фан-тазіі ці нават гульні. Усё больш і больш дыферэнцыраваўся вобраз апавядальніка, здольнага надаць сваёй няхітрай гісторыі то каларыт дзіцячай казкі з яе чароўнымі адкрыццямі, як, напрыклад, у словах «ге-раіні»:

Л пасагу прабагатага я маю:

Куст шыпшынавы ад краю і да краю,

Шчэлка ў яблыні — пры ветры каб хавацца,

Лісць альховы — на ночку пакрывацца,

Ды да краю поўны мёдам кацялішча

3 жалудзёвай вялізнай скарлупішчы... —

то інтанацыю «высокай» патэтычнай лірыкі, як у маналогу камарыка, «расчараванага» ў жонцы-гультайцы: «Выйду ў поле, ды разважу тое гора, гэй, гаротнае, маркот-нае!»; то адценне сацыяльнай сатыры, якое прымушае ўспомніць рускую класіку з яе праблемай «вяльможнасці» і «нікчэмнасці»:

У сырую зямельку зарылі,

Зверху насып вялікі зрабілі,

Людзі добрыя шляхам мінаюць,

Шапкі нізка здымаюць, пытаюць:

«Не іначай вяльможны вандроўнік,—

Генерал, ці маёр, ці палкоўнік?»

«Не, ляжыць тут камар-камарочак,

У каторага з локаць насочак».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 [72] 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82