Чалавек напрадвесні

 Гора пераблытала ніткі арнамснту, сонца «закацілася» на небе і на узоры. Рэчы загаварылі моваю чалавечай бяды, і гэты голас дайшоў да нас ва ўсёй сваей моцы і выразнасці. «Шрапнеля» і пахавальиы «бела-чысты ліст» спалучаюцца з агульным тонам ці то галашэння, ці то гістарычнай песні, якія вядуць нас у далёкае мінулае, да слуцкіх ткачых, да шматлжіх войнаў, што адшумелі над краем.

А вось яшчэ адзін верш Багдановіча ва-енных год:

 

Ой, гры.мі, грымі, труба, уранку рана,

У паход каб збірацца.

Сабіраліся таварышы Яна,—

А яму не падацца.

Сабіраліся таварышы Яна —

У полі яму капаюць.

У той яме пры дарозе

Хлопца пахаваюць.

<Ой, не плач, не плач, жонка, з дзеткамі малымі> ...ён знайшоў другую жонку,

Чужую старонку,—

У чыстым полі з ёй пабраўся,

Куляй заручаўся.

 

Тут ёсць тая «бездань прасторы», на якой легка размяшчаецца ўсё, што выказана беларускай паэзіяй,— вуснай і кніж-най — на працягу многіх стагоддзяў, пачы-наючы з XVI, калі была складзена народная песня «Ой, у нядзелю параненька ўзышло сонца хмарненька...», і аж да апош-няй вайны, калі, напрыклад, А. Куляшовым была напісана балада пра маці: «На бітву крывавую сына праводзіла з хаты, на шча-сце і ўдачу пасеяла маці зярняты».

Герой Багдановіча, які памірае ад ва-рожай кулі, не мае «дзяржаўных» думак, думак пра мэты І перспективы «кампаніі». Затое сам ён у вышэйшай ступені перспек-тыўны, бо ён не прыватная асоба, якая прадстаўляе толькі самую сябе і свой «адзінкавы» канфлікт з бязладным светам, ён асоба эпічная, што нясе ў сабе элементы агульнанароднага жыцця, якое плыніць з далёкай далечыні, ад «труб городеиьских», праз «татаршчыну» і «турэччыну» да сён-няшніх дзён і да многіх дзён, што прый-дуць следам...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 [71] 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82