Чалавек напрадвесні

Гісторыя захавала нямала сведчанняў удзелу беларускіх народных мае у аба-рончых войнах Расіі супраць захопнікаў. «По лесам мужики зело бьют их» (шве-даў),— пісаў Пётр I у 1708 годзе, маючы на "вазе беларускіх мужыкоў. Сяляне Белару-сі білі і папалеонаўскіх акупантаў.

Алс ніколі не было ў беларускага рат-ніка ці апалчэнца спадзявания, што перамога  «айчыннай зброі» хоць трохі палеп-ыць іх бяспраўпае становішча.

«Найбольш абуральныя злоўжыванні на-іраюцца ў беларускіх правінцыях (Віцсб-кай, Магілёўскай), дзе сяляне такія заму-аныя, што выклікалі спачуванне нават у рускіх прыгонпых сялян»,— пісаў дзекаб-ыст Мікалай Тургенеў.

У беларускай народпай песні адбілася ачуццё дачынепня да справядлівых вой-аў — успомнім вельмі папулярную песню «.Падымалісь чорны хмары...» пра «злых татараў», што «пад Крычавам сталі», і пра вясёлага Івашку, які падняў народ супраць іх. Але воінская песня займае ў беларускім фальклоры невымерна менш месца, чым у рускім альбо ўкраінскім, праслаўленым сваімі цудоўнымі гістарычнымі «думамі». Асноўны персанаж беларускай песйі пра вайну — маці, жонка, нарачоная.

Максіма Багдановіча перш за ўсё пры-цягваў менавіта гэты «хатні», «сямейны» аспект вайны, чалавечы яе бок, як ён ад-біўся ў народных песнях.

Цёмнай ноччу лучына дагарала,

Я Арцёму кашулю вышывала:

Пасярэдзіне — сонейка,

Цавокал зоры дробныя.

Толькі ўваходзіць у хату сястрычанька,—

Белы-чысты ліст у руках.

Белы тварык увесь у слязах:

«Ой, забілі Арцёма, забілі,

У нязнанай старонцы зарылі;

Ой, забілі Арцёма шрапнеляй,

Завіруха яго крые белай беляй».

Як пачула я тое ды ўцяміла,

Мае ніткі неяк памяшаліся,

Сонца яркае скацілася,—

У вачах памуцілася.

Чаму я на свет урадзілася?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 [70] 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82