Чалавек напрадвесні

Паміраючы, ён бачыў свет такім асляп-ляльна яркім, святочным і цудоўным, якім, бадай, не бачыў яго ніколі раней: светлая «краіна», белы дом, сіняя бухта...

Зручна і проста аб'явіць развітальнае чатырохрадкоўе Багдановіча «аптымістыч-ным» і ўсю гэту вясёлкавасць фарбаў звя-заць з уздымам грамадскай свядомасці напярэдадні рэвалюцыі.

Але хіба ў часы ўздыму — тым больш ва ўзросце Багдановіча — людзі паміралі лягчэй, чым у часы заняпаду? I хіба гра-мадскай абстаноўкай народжана гэтая па-дзіцячы непадзельная, зіхатлівая чысціня малюнка?

Не, яна ад пакутліва-палкага нежадан-ня пайсці з гэтага свету, развітацца са ўсёй яго зямной красой. Ад абвостранасці пачуц-ця і погляду. I ад «нармальнага», гарманіч-нага складу характеру, які натуральна, без намаганняў утрымаў Багдановіча на вышы-ні пушкінскага даверу да «младой жизни», да свету пасля яго і без яго.

I ўсё ж ёсць у гучанні і каларыце перад-смяротных радкоў Багдановіча адна — і вельмі беларуская па самай сваей сутна-сці — сэнсавая падрабязнасць, якая па-свойму ўказвае і на агульныя абставіны.

«Я кнігу маю...» У вуснах беларускага літаратара гэты звычайны, здавалася б, факт набываў значэнне зусім незвычайнае, каб не сказаць выключнае.

Багдановіч гаворыць пра сваю, на жаль, адзіную кнігу, якую ён паспеў выдаць: пра зборнік «Вянок», што ўбачыў свет у 1913 го-дзе, г. зн. за чатыры гады да гэтага трагіч-нага мая — вось як доўга жыло ў ім па-чуццё аўтарскай радасці і здзіўлення перад кнігай, пачуццё яе дзіўнай улады над сабой, ужо асуджаным...

Але думаецца, што Багдановіч мог сказаць тыя ж самыя альбо падобныя па сэнсу і інтанацыі словы, калі б меў ён тады нават і не «Вянок», а іншую кнігу, дый наогул хоць якую кнігу на беларускай мове.

Прачытайце верш, які быў напісаны ім у 1912 годзе пасля наведвання музея'бела-рускіх старажытнасцей у Вільні,— верш «Кніга»:

Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,

Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў,

Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай

I воску з ладанам прыемны пах пачуў.

Вось псальма слічная. «Як той алень шукае

Крыніцы чыстай, так шукаю бога я».

Як вее свежасцю яе краса жывая!

Як радасна далей спяшыць душа мая!

I бачу я ў канцы няхітрую прыпіску,

Што «кнігу гэтую раб божы, дзяк Гапон,

Дзеля душы спісаў у месце Ваўкавыску

У рок сем тысяч сто васьмы з пачатку дзён».


1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82