Чалавек напрадвесні

Багдановіч, аўтар вершаў, якія былі ў той ці іншай ступені навеяны ваеннай траге-дыяй, не валодаў той мерай палітычнай пра-ніклівасці, якая дазволіла б яму разгле-дзець класавыя, імперыялістычныя мэты вайны. Але на гонар Багдановіча варта адзначыць, што яму ўдалося распазнаць і правільна ацаніць такую рысу палітычпай атмасферы ваенных год, як адыход ад пралетарска-інтэрнацыяналісцкіх прынцыпаў многіх лідэраў давагшпн сг.::ыял-дэмак-ратыі.

У невялікан рэцэнзіі на «Діённік сацы-ял-дэмакрата» Г. В. Пляхапава» (1916) Багдановіч пісаў — і з яўным неадабрэн-нем,— што ў «Дзённіку» змешчаны «нататкі аб неабходнасці самай інтэнсіўнай работы над вырабам сііарадаў», што «на сацыялі-стычную дактрыну Пляханаў у гэтых арты-кулах стараецца абапірацца вельмі рэдка, і ўласна сацыял-дэмакратычнага ў іх амаль нічога няма» (441). (У артыкуле «Пра сепаратны мір» — лістапад 1916 года — Леніп падвяргае знішчальнай крытыцы «садзейпі-чанне высакароднай справе памнажэння снарадаў ад паноў Пляханавых, Гвоздзсвых, Патрэсавых...» 40.)

У вершах Багдановіча няма нічога, што хаця б аддалена нагадвала падобны — па-літычпы — падыход да з'яў вайны. Больш таго, у іх няма канкрэтных, лакальных прыкмет менавіта гэтай вайны, вайпы 1914 года: перад намі ўсе войны, дакладней сказаць, усе «беларускія» войны, якія пакі-нулі свой грозны і незагойны след у памяці народа, у яго паданиях і песнях.

I яшчэ трэба сказаць, што ў нізцы вер-шаў Багдановіча 1914—1916 гадоў ёсць не-каторая размытасць контураў: адзін гіста-рычны час уваходзіць у другі, пе заўсёды захоўваючы дакладнасць сваіх абрысаў. I гэту асаблівасць нізкі, як нам здасцца, трэба тлумачыць не толькі ўстаноўкай на фальклорна-песенныя зрушэнні часоў, але ў дадзеным выпадку (мы ж памятаем надзвы-чайную канкрэтнасць «Старой Беларусі») і недахопам якасці, вызначанай Горкім як «гістарычная свядомасць», як умение ба-чыць кожную эпоху — мінулую альбо цяпе-рашнюю — у яе ўласнай, незапазычанай «ідэі», у яе гатоўнасці змяняцца, і часцсй за ўсё актыўным, рэвалюцыйным шляхам.

I ўсё ж вершы Багдагювіча — з'ява пе-радрэвалюцыйнага часу, моцна звязаная з ім, па-першае, пачуццём палкага супраціў-лення і адпору вайне, яе бессэнсоўным, жор-сткім законам, а па-другое, народжапай гэ-тым адпорам верай у неадольнасць жывых народных сіл, якім належыць будучыня.

У канцы 1917 года, адказваючы інтэлі-гентам, «напалоханым крахам старога», Ле-нін пісаў: «Перамога будзе на баку эксплуа-туемых, бо за іх жыццё, за іх сіла колькасці, сіла масы, сіла невычарпальных крыніц уся-го самаадданага, ідэйнага, сумленнага, што парываецца ўперад, прабуджаецца да бу-даўніцтва новага, усяго гіганцкага запасу энергіі і талентаў так званага «простанарод-дзя», рабочых і сялян» 41.

Зварот Багдановіча да народнай песні на апошнім этапе яго творчасці якраз і быў выкліканы вялікай цікавасцю паэта да ўну-транага жыцця народа, да крыніц яго ду-шэўнай энергіі. Прычым гэта была такая цікавасць, якая давала выйсце і яго, паэта, даўнейшаму імкненню глыбока парадніцца з увасобленымі ў «канкрэтным» чалавеку амымі галоўнымі і элементарна-простымі, к хлеб, як вада, пачаткамі агульнага ыцця.

Сутыкненнем гэтых пачаткаў з жорст-:ай рэчаіснасцю вайны народжаны трагізм ершаў Багдановіча. Гэтыя вершы трагіч-ыя ў сваім адчуванні вечнай вайны, у сум-ым веданні, што ніколі, па сутнасці, і не сціхала туга беларускай сялянкі, якая вы-праўляла сына, як пяецца ў песнях, «пад турэцкія мечы», «На Русь, на Валыну», у «роту Польскую, роту Маскоўскую»...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 [69] 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82