Чалавек напрадвесні

Ужыўшы характэрную для народнай пес-Hi форму псіхалагічнага паралелізму, паэт перайначыў яе — на першае месца паставіў чалавечае, а прыроднае — на другое: спа-чатку дзяўчына ў слязах, потым шыпшына ў расе 39. Дзявочае, мацярынскае, чалавечае наогул у Багдановіча ні да чаго не «пад-вёрствалася», нават да асвечанага стагод-

39 На гэту асаблівасць верша «Уся ў слязах, дзяў-чына...» указаў М. Грынчык у кн. «М. Багдановіч і народная паэзія» (Мн., 1963).

дзя і асвстленага своеасаблівай прывабна-спю канона народнай пссні.

Багдановіч падпарадкоўваў народную песню ійдывідуалыіа-псіхалагічным мэтам. Той жа прыём паралслізму, характэрныя песенпыя зачыны, тыповыя для фальклору звароты чалавека да ветру буйнага, да птушкі дапасоўваліся паэтам да ўласнага лушэўнага стану, рабіліся сродкамі яго рас-крыцця. Верш, пачаты зусім традыцыйна: «Не кувай ты, шэрая зязюля, сумным гукам у бары...» заканчваўся радкамі наскрозь сваімі, асабістымі: «Кажа, што нядоўга па-жыву я, што загіну без пары...»

Нельга сказаць, што, ідучы такім шляхам, Багдановіч заўсёды дасягаў безумоў-нага поспеху. Біяграфічны матэрыял такой «выбухавай» сілы, такой непаўторнай афар-боўкі, як у яго, наўрад ці мог уступіць у арганічнае ўзаемадзеянне з надта агульнай па самой натуры «знешняй» формай, і ў вышку стваралася ўражанне недастатковай жыццёвасці такога роду спалучэнняў. Стваралася ўражанне, што песня з яе гранічнай адкрытасцю ўсім не надта ахвотна ўбірае ў сябе боль-кручыну аднаго.

Багдановічу яшчэ трэба было знайсці тую ўнутраную адпаведнасць, тую агульную для сябе і для ўсіх адзіную меру ацэнак, пачуццяў і поглядаў, пры якіх народнае, ка-лектыўнае са сферы, што падтрымлівае асо-бу паэта, стымулюе яго пошукі праўды і прыгажосці, ператварылася б у адзіна вар-тую і магчымую сферу ажыццяўлення ўсяго лепшага, творчага і гуманнага ў чалавсчай прыродзе паэта.

I Багдановіч прыйшоў да гэтай адпавед-насці, да гэтай меры, распачаўшы ў 1914— 1916 гадах новы—пасля «Зачарованага царства» і «Згукаў бацькаўшчыны» — і больш арганічны «заход» да фальклору, да народнай песні і падання.

Вынікам новага звароту Багдановіча да народнай творчасці з'явіліся паэтычныя нізкі «На ціхім Дунаі» і «Вершы беларуска-га складу».

У тым, што абедзве гэтыя нізкі былі на-пісаны ў гады сусветнай вайны, ёсць бяс-спрэчная заканамерпасць, якую, дарэчы, падкрэсліў сам паэт, пачаўшы сваё тэарэ-тычнае выступление ў абарону фальклору — артыкул «Забыты шлях» (1915)—словамі не пра вершы і не пра народную песню, а пра вайну: «Цяжкі ўдар приняла на сябе наша краіна: на яе абшарах сышліся міль-ённыя арміі, точуцца бітвы, усё нішчыцца, гаспадарка гібеець, не тысячы, а соткі тысяч людзей павінны кідаць усё сваё ды ісці па нязмераным дарогам далей, а куды — немаведама; ісці, не знаходзячы прытулку, не маючы скарынкі хлеба, паміраючы і ад голаду і ад пошасцяў, не ведаючы, якую даць сабе раду» (166).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 [68] 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82