Чалавек напрадвесні

Наўрад ці можна лічыць выпадковым, што ў зборніку «Вянок» (дарэчы, укладзе-ным вельмі прадумана і мэтанакіравана) раздзел фалькларызаваных вершаў «Згукі бацькаўшчыны» змешчаны якраз паміж ніз-камі «У зачарованым царстве» і «Старая Беларусь». Паміж міфалогіяй і гісторыяй, паміж паданнем і ўласна эпасам. Гэты раздзел — нібы формула пераходу,— напоўне-ная, аднак, жывым чалавечым зместам, які аднолькава адчувае на сябе ўплыў як міфа-логіі, так і гісторыі, і ў роўнай ступені пра-лівае на іх абедзвюх свет свайго лірызму.

Такія радкі з раздзела «Згукі бацькаў-шчыны»:

Месяц круглы ўстаў на небе, Блішчыць невысока, Увесь чырвона-жоўты, быццам Пугачова вока,—

маглі б знайсці сабе месца сярод вершаў пра зачарованае царства таямніча-перша-бытных сіл прыроды, якія неразгадана на-кіроўваюць pyx чалавечага лесу.

А побач другі верш—народная балада «Ян і маці»:

Ты стамілася, змарнела, слёз праліла рэчку. Што ж, пастаў прад абразамі, запаліўшы, свечку: Mo паможа Яну гэты свет і пацср словы... Асвяціла свечка з воску хлопца твар васковы... Свечка свеціць, свечка ззяе, свечка дагарае, 1 ў панурай цеснай хаце хлопец памірае...

Гэтых радкоў нібы і не стае «Старой Беларуси; іх бы туды, да «Слуцкіх ткачых»,— шырэй і разнастайней паўстаў бы тады «тыл» Скарыны: мужыцкая, дэмакратычная Беларусь, якую Багдановіч успрымаў — і па меры таго, як набліжаўся рэвалюцыйны вы-бух, усё больш выразна і канкрэтна — як адзіна паўнамоцнае, не звязанае ніякімі класава-эгаістычнымі абмежаваннямі прад-стаўніцтва нацыі.

Дый па маляўнічых сваіх якасцях верш «Ян і маці» цалкам адтуль, з нізкі «Старая Беларусь». Сонца лье сваё святло ў келлю перапісчыка, свечка асвятляе «хлопца твар васковы»,— ёсць у гэтых тыпова жывапіс-ных дэталях агульны для абедзвюх нізак узровень паэтычнай мастацкасці, які зблі-жае ў адзіным гістарычным існаванні, у «існаванні адным быццём», як казаў Герцэн, беларускага перапісчыка летапісаў і хронік, першадрукара Скарыну, вясковага хлапчу-ка, што памірае «ў панурай цеснай хаце», і маці над сынам у слязах.

Плынь народнага жыцця, якая ніколі не перасыхала, з усім светлым і змрочным, што спрадвеку было ў ім, змыла, запоўніла прагалы, з усіх бакоў ахапіўшы той свет ду-хоўных, часцей рэлігійна-багаслоўскіх пошукаў, якія ва ўрыўках дайшлі да нас у творах старажытнабеларускай кніжнай пісьменнасці. I галоўная заслуга тут нале-жыць фальклору, песні — яны смела адстой-валі чалавечыя правы простага народа ўжо адным тым, што бязбоязна выяўлялі гэтыя правы ў выглядзе самых простых і неад'ем-на ўласцівых чалавеку пачуццяў, патрэб, першапачатковых і непасрэдных матываў

ЖЫЦЦЯ.

Багдановіч, аўтар нізкі «Згукі бацькаў-шчыны», чуйна прыслухоўваўся да гэтых матываў, і пад іх уздзеяннем, гэта значыць пад уздзеяннем тых самых прычын, што па-вярнулі паэта да фальклору, ён жа і пера-глядаў яго традыцыйныя, занадта застылыя формы.

Уся ў слязах, дзяўчына

Хіліцца да тына.

Поруч з ёю пад расою

Зіхаціць шыпшына.

Вецер павявае

I расу страхае.

Ой, напэўна, і дзяўчына

Лек на слёзы мае.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 [67] 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82