Чалавек напрадвесні

Калі гэта літаратура і змыкалася са сваёй далёкай папярэдніцай, дык толькі з той яе галіной, якая вядома пад імем пале-мічнай, антыуніяцкай літаратуры і чый гнеўны, выкрывальны голас быў падхоплены ў зусім новых сацыяльных умовах такімі нось-бітамі і выразнікамі беларускіх «буры і на-ціску» як Купала і Багдановіч.

Сапраўды, хіба не чутны ў Багдановіча-вай «Пагоні», у яе грозных праклёнах ад-ступніку, што забыўся на радзіму, хіба не адгукнуліся ў яго ж радках пра беларускі народ: «I душу тваю абрабавалі, нават мо-вы тваёй у ёй няма» — пафас і стыль такой выдатнай палемічнай рэчы XVII ст., як «Фринос» Сматрыцкага, дзе «адзіная святая агульная апостальская ўсходняя царква:. звяртаецца да сваіх аблудных сыноў з такой прамовай: «Гора мне абшарпанай, бяда мне пагарджанай, ад пастаянных слёз прытупі-лася вастрыня майго зроку, парушаны ўнут-раны спакой... як дым, праходзяць мае дні... як сена пасечана я, і сэрца завяла... Узялі ў свае рукі сякеры і шукаюць маю душу для таго, каб яе загубіць»38. («Адзіная апостальская царква» тут легка прымае абліч-ча чалавечай маці, кінутай сынамі, радзімы, якая просіць ратунку.)

Багдановіч (як, па-свойму, і Купала) спрабаваў адрадзіць «высокі» стылёвы лад старажытнабеларускай кніжнай пісьменна-сці, эмоцыю яе красамоўства і дыдактыкі — не дзеля стылізацыі, а каб з іх дапамогай выказаць уяўленні і пачуцці свайго часу, «заблытанае» і «нервовае» светаўспрыман-не сучаснага яму чалавека, прадстаўніка прыгнечанай, бездзяржаўнай нацыі, які знаходзіць душэўную цэласнасць і веру ў буду-чыню свайго народа ў рэвалюцыйнай ба-рацьбе нізоў і ў апоры на нацыянальна-культурныя каштоўнасці мінулага.

Чым былі для Багдановіча народная песня і фальклор увогуле?

Перш за ўсё тым жа, чым і для кожнага іншага беларускага пісьменніка, яго сучас-ніка: скарбніцай жывой, пераважна «му-жыцкай» мовы, якая — у адрозненне ад кні-гі — ніколі не перарывала свайго гістарыч-нага існавання і якая да таго моманту, калі абудзілася ад «летаргіі» новае беларускае пісьменства, зрабілася адзінай крыніцай фарміравання яго лексікі, стылю, вобраз-насці.

Адзін са старых рускіх даследчыкаў на-зваў беларускую мову «куточкам некрану-тай славянскай свежасці». Той самы П. В. Шэйн, на якога мы ўжо спасылаліся, змясціў у раздзеле «Жніўныя песні» адну запісаную на Віцебшчыне песню, якую мож-на прыняць за водгалас «Слова аб палку Ігаравым»: «У нас сягоння вайна была — усё поле зваявалі, усё жыта пажалі...» Але гэта, вядома, не водгалас старажытнага агульнарускага помніка, гэта беларуска-«мужыцкі» элемент «Слова», які захаваўся ў моўным ужытку народа. Нездарма Багда-новіч пісаў пра «Слова», што многія яго мясціны «перапоўнены вобразамі і параў-наннямі... узятымі з побыту народа-земля-роба» і што «толькі народ, усімі думкамі, усім рухам жыцця свайго прыкаваны да хлебаробства, мог апісваць бітву ў такіх словах: «На Нямізе снапы сцелюць галавамі, малоцяць цапамі харалужнымі, на таку жыццё кладуць, веюць душу ад цела, Ня-мігі крывавыя берагі не збожжам былі па-сеяны — пасеяны касцямі рускіх сыноў» (108).

Вобразамі і матывамі простага чалаве-чага жыцця, самой плынню гэтага жыцця фальклор нібы выраўноўваў ва ўяўленні Багдановіча гістарычную рэчаіснасць бела-русаў, нібы кампенсаваў тыя прагалы, якія ўзніклі з-за вялізных перапынкаў у бела-рускай кніжна-літаратурнай традыцыі, і з якімі паэт не мог і не хацеў змірыцца.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 [66] 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82