Чалавек напрадвесні

Хай даруе нам чытач такое доўгае цыта-ванне фальклорных тэкстаў, якія быццам бы і не маюць непасрэднага дачынення да нашага апавядання пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча. Але такая ўжо «за-разлівасць» сапраўднай паэзіі, кніжная яна ці вусная, прафесійна-аўтарская або безыменная, што, увайшоўшы ў яе вобразны, эмацыянальны свет, цяжка з ёй развітацца і абавязкова хочацца расказачь пра свае адкрыцці іншым людзям. Дарэчы, ці сапраўды лішнія спасылкі на народную паэзію пры размове аб Багдановічу?..

Разважаючы ў адным з артыкулаў 1914 года пра становішча беларускай культуры ў канцы XVII стагоддзя, Багдановіч пісаў: «Вышэйшы і сярэдні слаі беларуска-га дваранства вельмі хутка дэнацыяналіза-валіся. Toe самае, хоць і не так хутка і не ў такіх рэзкіх формах, адбывалася з дроб-най шляхтай і гарадскім мяшчанствам. Па-збаўлены класаў, моцных эканамічна і культурна, прыгнечаны прыгоннай залеж-насцю, беларускі народ не толькі не мог працягваць развіццё сваёй культуры, але не меў магчымасці нават проста зберагчы ўжо здабытае раней. Толькі асноўныя, перша-пачатковыя элементы культуры (накшталт мовы, звычаяў і г. д.) утрымаў ён за сабою, а ўсё астатняе, калі можна так сказаць, «вяршкі» яго папярэдняга развіцця, было асіміліравана, увабрана ў сябе польскай культурай...» (218—219).

Тут усё правільна, усё цалкам адпавядае гістарычнай праўдзе, за выключэннем адна-го пункта, які патрабуе ўдакладнення.

Справа ў тым, што і ў пару найвышэй-шага ўздыму беларускай пісьменнасці, калі, поруч з кнігамі царкоўна-рэлігійнага зме-сту, друкаваліся творы гістарычна-апавя-дальныя, юрыдычныя, уласна мастацкія, і сярод іх, як кажа Багдановіч, «цудоўная аповесць пра Трыстана і Ізольду... паданне пра Трою, доўгае фантастычнае апавяданне пра Аляксандра Македонскага» (218),— нават у тую пару беларускі народ, яго працоў-ная маса, «прыгнечаная прыгоннай залежнасцю», наўрад ці мела доступ да стварэння гэтай кніжнай культуры, да таго, што паэт называе яе духоўна-інтэлектуальнымі «вяр-шкамі».

Ці азначае гэта, што народ быў зусім безгалосы і цалкам адлучаны ад мастацкай творчасці?

Не, на працягу многіх стагоддзяў нават тады, калі «летаргія беларускага нацыя-нальнага жыцця стала вельмі адчувальнай», народ ствараў найбагацейшы фальклор, які •і зрабіўся яго гісторыяй, выразнікам яго са-цыяльных запросаў і спадзяванняў, школай яго духоўна-маральнага выхавання.

У фальклоры захоўвалася мова, захоў-валася звязанае з мовай нерасчлянёнай агульнарускай народнасці, адзначанае мяс-цова-дыялектнымі асаблівасцямі жывое на-роднае маўленне. Трансфармуючы яго, убі-раючы яго ў сябе, складвалася кніжна-лі-таратурная, так званая «руськая» мова беларускай пісьменнасці XIV—XVII стагод-дзяў. Гвалтоўна спыненая ў сваім развіцці ўжо ў пачатку XVII ст., калі фактам стала «амаль поўнае знікненне друкаванай кнігі на беларускай мове» (Багдановіч), гэта мова не магла, зразумела, аказаць якога-не-будзь адчувальнага ўздзеяння на працэс узнікнення новай беларускай літаратуры, што даў знаць аб сабе ў сярэдзіне XIX ст. і дасягнуў свайго найвышэйшага пункту ў 1905—1907 гадах.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 [65] 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82