Чалавек напрадвесні

Разм ляцiм да зор

 

Перад намі некалькі кніг, якія бацька ва ўрыўках чытаў Максіму ў дзяцінстве; сярод іх — П. В. Шэйн «Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края».

Багаты і разнастайны той народны, ча-лавечы свет, які раскрываецца ў гэтых кні-гах!

Вось песня паднявольнай жняі — мален-не і стогн:

Ніўка, ніўка! Аддай маю сілку

На другую ніўку.

А я ж цябе жала і сілку спацярала,

I сілку спацярала.

Вось песня іншага роду — пяшчотная ад-данасць, любоў вясковага хлапца, выказа-ная словамі пранізлівай сардэчнай праўды:

Дарожанька лістом запала:

Дзяўчыначка перавоз крычала.

«Нашто табе, дзяўчыначка, перавоз?

Я ж бы цябе на ручках перанёс».

А вось песня дзяўчыны ў хвіліну расстан-ня з родным домам — яе гора вельмі натуральна, без усялякай знарочыстасці ўцяг-вае ў свой круг, робіць ўдзельнікамі жыццё-вай драмы ўсё наваколле, увесь белы свет, зямлю і неба:

—   Як табе, зараначка,

3 сонейкам расстаціся,

3 месяцам спазнаціся?

—   А я так расстануся,

А я сяк спазнаюся:

Тучкамі абаўюся,

Дажджамі абаллюся.

А яшчэ дзявочая, вясёлая і гарэзлівая прыпеўка:

Вот цяпер мне пагуляць!

Рукі, ногі не баляць,

Сярэдзіна гібка,

Як новая скрыпка.

I горкая жальба рэкрута, які з гора і роспачы «ўдарыўся ў сыру зямельку»:

Зямелька-чарназём,

Прыкапай ты мяне!

Зязюленька шэранька,

Пакукуй ты па мне!

Бярозанька зеляненька,

Пазвані ты па мне!

I песня-апавяданне пра самаахвярную дабрыню і адданасць, якія выказаны ўжо не легкадумнай маладосцю, а сталым вопы-там і таму маюць асаблівую важкасць:

Хадзілі стральцы-лаўцы па полю,

А забілі старога лася ў лесе.

Як зачула старая ласіца ў бару,

Як кінула крутыя рогі пад ногі: —

Няхай мае крутыя рогі прападуць,

Куды майго старога лася павядуць?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 [64] 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82