Чалавек напрадвесні

Але ён, Багдановіч, добра ведае, што ёсць народ, што народ не «згінуў». I што ёсць родны край, старонка, зямля, хаця рэдка яна называлася сваім уласным імем Белай Русі, а часцей «Рэччу Паспалітай», «губерниями, приобретенными у Польши», «Северо-Западным краем» («западлым», г. зн. заняпалым, дэградуючым, як у духу народнай этымалогіі называлі яго самі ся-ляне, па сведчанню А. Я. Багдановіча, аўта-ра «Пережитков...»).

Ведае Багдановіч і тое, як непаслядоўна і нераўнамерна, з якімі «прагаламі» ішло развіццё радзімы, яе культуры і мовы. Не выпадкова ён узяў эпіграфам да «Летапіс-ца» страфу Купалы: «Усё прайшло, мінула, як і не было, у капцах паснула, зеллем зарасло».

Унутраная будова нізкі складаная: рэль-ефна, «рэчыўна» ўзнаўляецца свет, пра які аўтар добра ведае, што яго хутка не стане. Адсюль і элегічны настрой «Старой Беларуси.

Нізка палемічная, дакладней, палеміч-ныя намеры аўтара: нашчадак Скарыны, ён вымушаны быў, спасылаючыся на мінулае, даказваць пераемнікам езуітаў права свай-го народа на існаванне, на самабытнае на-цыянальна-культурнае жыццё.

Знамянальнае супадзенне: у тым самым 1911 годзе, калі Багдановіч наведаў Вільню, асабліва ўзмацніліся розныя нападкі рэак-цыянераў — рускіх і польскіх,— скіраваныя на тое, каб ачарніць перадавую беларускую грамадскасць, беларускі нацыянальны рух. Польскія шавіністы бачылі ў гэтым руху «рускую інтрыгу», а рэакцыйная пецярбург-ская газета «Новое время» Суворына сцвяр-джала, што няма ўвогуле ніякага руху, што гэта «чыстакроўныя палякі пераапранаюцца ў беларускія світкі і спяваюць беларускія песні».

Багдановіч-публіцыст адказваў і тым і другім у такіх артыкулах, як «О гуманизме и неосмотрительности», «Хто мы такія?», «Белорусы»: «Мы — трэці народ рускага кораню, завёмся беларусамі і край наш за-вецца Беларусь... Мы — вялікі народ, нас дванаццаиь мільёнаў, шырока раскінуліся мы і спргдвеку жывём тут» (347—348).

Багдліювіч-паэт, аўтар нізкі «Старая Беларусь», звярнуўся да «стагоддзяў (кажучы яго ж словамі) самастойна зжытага існа-ванпя» радзімы, каб у іх знайсці апору надзеі на адраджэнне свайго народа да нова-га жыцця.

Сам паэт не заўсёды разумеў, што ёсць бясспрэчная сувязь паміж гэтым — нацыя-нальна-патрыятычным, культурным — колам яго інтарэсаў і актыўнай барацьбой народных мае за сваё сацыяльнае вызваленне. Але гістарычна і аб'ектыўна паэзія Багда-новіча «працавала» на будучыню, на тыя часы, калі ў новых грамадскіх умовах, пад знакам беларускай сацыялістычнай дзяр-жаўнасці будзе ажыццёўлена ідэя народнай цэласнасці і адзінства.

Сярод чарнавых накідаў Багдановіча за-хаваўся верш 1915 года «Беларусь»: «Як нявехня ў народнай сям'і, ты пасагу сабе не надбала...» Праз дзесяць год у рэвалюцый-най паэме «Безназоўнае» Янка Купала ства-рыў, і ў тым жа фальклорна-ідэальным сты-лі, што ў Багдановіча, новы вобраз радзімы:

Беларусь на куце у хаце сваей села,—

Чарка мёду ў руцэ,

Пазірае смела... а суседзі глядзяць,

Дзівяцца суседзі...

Максім Багдановіч жыў марай аб цудоў-най і вольнай Беларусі. ёй прысвяціў ён сваю працу.

Пригожую працу, як сказана пра пера-пісчыка старажытных летапісаў у нізцы «Старая Беларусь».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 [63] 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82