Чалавек напрадвесні

I летапісец, і перапісчык, і Скарына цал-кам належаць свайму часу, рэчаіснасці, здатнай да аб'ектыўна-рэалістычнага сама-праяўлення і самаразвіцця.

Падвіжніцкая, ціхая праца летапісца па-казана Багдановічам у яго ж, летапісца, уласным успрыманні. У гэтай працы на-тхненне, спакой, стомленасць і, галоўнае, пачуццё абавязку перад нашчадкамі, пачуццё непарушнага адзінства з тымі, каму гэта праца спатрэбіцца, каб не распалася сувязь пакаленняў і часоў у іх, нашчадкаў, уяўленнях аб радзіме:

...Так рупная пчала

Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак.

I бачанаму ім — ён годны веры сведак.

Што тут чынілася у даўныя гады,

Што думалі, аб чым спрачаліся тады,

За што змагаліся, як баранілі веру,—

Узнаюць гэта ўсё патомкі праз паперу!

А далей, разважаючы пра свой летапіс, летапісец параўноўвае яго, як мы ўжо ведаем, з весткай аб тых, хто пацярпелі карабле-крушэнне на моры: «Загінулі яны, і, можа, соткі год з тых часаў працяклі, і згінуў іх народ...»

Гэта — надзвычай важнае месца ў «Старой Беларусі», якое надае ўсёй нізцы адцен-не драматычнай напружанасці і трывогі. Дарэчы, адценне гэтае, як і ўсё астатняе ў нізцы, можа быць вытлумачана гісторыяй і рэальным «ладам душы» тых, хто таксама, як і Скарына, яго папярэднікі і вучні, нёс у сабе адчуванне часу. Спецыфічна «белару-скага» часу. Нельга забываць, што ўсіх гэ-тых энтузіястаў беларускай народнай культуры, якія сцвярджалі права свайго народа на самабытнае развіццё і нацыянальна-культурнае самавызначэнне, ніколі не пакі-дала адчуванне небяспекі, якая чакала іх патрыятычныя пачынанні з многіх бакоў, і перш за ўсё з боку шляхецка-каталіцкай экспансіі на чале з езуітамі. Ведаючы гэта, памятаючы пра гэта, хіба можна ўзяць пад сумнепне глыбокую апраўданасць тых трывог, якія, па волі паэта, выказвае ў «Старой Беларусі» летапісец?

«...I, можа... згінуў іх народ...» — разва-жае беларускі Пімен-летапісец. I ўяўляе сябе рыбаком у будучых стагоддзях, да яко-га прыплыла «...аблітая смалой, уся ў дробных ракаўках і ціне» бутэлька з пісьмом ад першаадкрывальнікаў, якія «ў моры дзесьці загінулі».

Максім Багдановіч, які разглядае ў ві-ленскім Музеі беларускіх старажытнасцей слуцкія паясы і старадаўнюю кнігу, не-чым — жэстам, голасам і інтанацыяй па-чцівай павагі — няўлоўна нагадвае таго рыбака:

Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай, Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 [62] 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82