Чалавек напрадвесні

Мы нічога не ведаем пра Скарыну-док-тара. Але Багдановіч «прадоўжыў» рэаль-нага Скарыну. I намаляваў Скарыну супя-рэчлівага, дакладней такога, які пераадоль-вае ў самім сабе супярэчнасці часу: Скарына — вучоны, выхаванец Падуанска-га універсітэта, спрачаецца са Скарынам, неракананым, што кнігі Ісуса Навіна — вы-чарпальнае настаўленне па «астрономии или звездочета», і са Скарынам-астролагам, які паводле руху «зор начных» вызначае, калі найбольш паспрыяе адвар хвораму «пану земскаму пісару».

Багдановіч паказвае Скарыну, які ады-шоў (па прычынах, нам невядомых) ад той справы, што праславіла яго ў вяках,— ад кнігадрукавання. Але, «перадавераная» ін-шым персанажам, бліжэйшым яго папярэд-нікам — летапісцу і перапісчыку,— гэтая скарынінская справа асветы беларускіх народных мае, абуджэння ў іх нацыянальна-патрыятычнай свядомасці збірае вакол сябе ўсё, пра што расказвае і што малюе нізка «Старая Беларусь».

«Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя. Птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя. Рибы, плавающие по морю и в реках, чу-ють виры своя. Пчелы и тым подобная бо-ронять ульев своих. Тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають»34. Тэта сказана Скарынам у прадмове да кнігі «Юдзіф», гэта — галоўная думка таго, што робяць летапісец і перапісчык. I гэта ж — галоўная думка і цэнтр усіх дзеянняў, асноўны «гук душы» і самога Максіма Ба-гдановіча.

Здаецца, ніхто дагэтуль не звярнуў ува-гу на тое, як многа было ў характары Ба-гдановіча ад Скарыны, ад духу яго пачы-нанняў, ад яго апантанасці нацыянальнай і гуманістычнай місіяй. Аддаленыя стагоддзя-мі гісторыі, яны збліжаюцца той якасцю, якую мы, даволі ўмоўна, назавём псіхало-гіяй першага кроку, пачуццём пярэдадня, адчуваннем далечы ў мінулым і будучым часе.

Хіба магло не ўзрушыць Багдановіча, які працаваў над азбукай для беларускіх дзяцей, прысвячэнне скарынінскай «Псал-тыры» 1517 года «Детем малым початок всякое доброе наукы»?

Багдановіча, які ўвёў у беларускую літа-ратуру тэму індывідуальнага чалавечага лесу з усёй яго няспрошчанай складанасцю, не маглі не прывабіць словы Скарыны з яго прадмовы да кнігі Іова: «...Лекарство душевное, потеха всем смутным, наболей тым, они же суть в бедах и в немощах положены... найвышшая мудрость розмышление смерти и познание самого себе...».

I відаць, не без дапамогі Скарыны, не без уплыву яго вялікага прыкладу служэння роднай культуры і мове адбывалася ў паэце і чалавеку зусім іншага часу ўнутраная работа далучэння да пазаасабістых, аб'ектыў-на-гістарычных каштоўнасцей, работа, ад-ной з праяў якой і была нізка «Старая Беларусь». Выведзены ў гэтым цыкле вобраз Скарыны, які сузірае вечнае і агульнае для ўсіх начное неба, быў для Багдановіча ў нейкай меры вобразам лірычным, у тым сэнсе, што ён «лячыў» і яго, паэта, безна-дзейнасць, яго «беды и немощи».

«Старая Беларусь» — самы «пушкінскі» з усіх твораў Багдановіча; да яго ў вялікай ступені стасуюцца словы даследчыка рускай літаратуры, сказаныя пра «Барыса Гадуно-ва»: «Тут усе дзеючыя асобы ў самай глы-біні сваёй псіхалагічнай характарыстыкі вызначаны рысамі нацыянальнай культуры... нацыянальны характар зразуметы не як вечная сутнасць індывідуальнасці народа, а як вынік гістарычнага лёсу народа і, значыць, як характар, што змяняецца хра-налагічна...».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 [61] 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82