Чалавек напрадвесні

I далей — пра дзяўчыну, пра Кацярыну, паказаную скупа, але з той паўнатой аўтар-скага лірычнага стаўлення да чалавека, якое ў самім сабе, без дапамогі «вонкавых» сродкаў, ва ўсякім разе ашчадна і строга іх адбіраючы, знаходзіць патрэбныя таны і фарбы для героя і сцэны ў цэлым:

У белай вопратцы яна стаіць,

Нахіліла смуглую галоўку,

I чуваць, як сэрца праз шнуроўку

Часта б'ецца. А стары млынар

Тройчы брызнуў ёй вадой на твар

I, уставіўшы на хвалі вочы,

Прыглушоным голасам шапоча...

Пасля таго як замова ўжо прашапта-на,— два заключныя радкі, якія цудоўна даюць адчуць празаічна-жыццёвую аснову гэтай сустрэчы, што ўся на мяжы ўмоўна-фальклорных і рэальна-бытавых уяўленняў: «I падносіць млынару дзяўчына яйкі ў рэ-шаце і палатніну».

Верш «Ціхі вечар;  знікнула спякота...» здаецца нам дасканалым па той поўнай на-туральнасці, з якой ён, не будучы гістарыч-ным у простым значэнні гэтага слова, нясе адчуванне часу, адзначанага сутыкненнем спакавечнага, цэласна-наіўнага народнага погляду на свет з дзелавым «інтарэсам», які знутры падмывае гэтую першапачатковую цэласнасць. 3 якой свабодай даносіць ён думку аб распадзе ранейшых жыццёвых су-вязей і нараджэнні новых, іншых: млын ужо даўно «спарахнеў», «ледзь не разваліўся», але варажба прыносіць прыбытак яго гас-падару, а заключны жэст Кацярыны — яшчэ не плата, хутчэй удзячнасць і падарунак...

Такая старая Беларусь Багдановіча: прыгонныя ткачыхі, пад прымусам узятыя ў панскі двор, перапісчык, схілены над ску-раным лістом, летапісец у манастыры, млынар і Кацярына, Агата, «ведзьмакі», статны рыцар у шаломе.

I яшчэ Скарына. Перад усім Францыск Скарына «из славного града Полоцка», які атрымаў у Падуанскім універсітэце ў 1512 годзе званне «доктар лекарскіх на-вук», у 1517—1520 гадах выдаў у Празе пе-раклады ўсіх, за выключэннем двух, біблей-скіх кніг, а ў 1525 годзе ў Вільні «Апоста-ла» — першую друкаваную кнігу ў Беларусь

Скарына — цэнтральная фігура беларус-кага Адраджэння.

Пра яго — верш «Безнадзейнасць», ка-роткі, але вельмі неабходны для разумения ўсёй нізкі «Старая Беларусь»:

Скарына, доктар лекарскіх навук,

У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры.

Яны спрыяюць! Час! 3 рухавых рук

Скарыны п'е адвар пан земскі пісар хворы,

I ўраз пабачыў ён, што ізумруд

У пярсцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,

Што бляску ў ім няма... I з болем тут

Ён зразумеў, што ўжо к жыццю не вараціцца.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 [60] 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82