Чалавек напрадвесні

Сярод папер, што засталіся пасля ня-божчыка, былі знойдзены матэрыялы для беларускага буквара, над якім ён, мабыць, працаваў у апошні час. I ліст да бацькі, чамусьці не адасланы: «Здароў, стары ве-рабей. Маладому вераб'ю блага». А на крэ-сле ля самага ложка — кніга, і на ёй карот-кі, у адну страфу, верш, перадсмяротнае прызнанне, бадай, адзінае ў сваім родзе ва ўсёй сусветнай паэзіі:

У краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю

3 друкарні пана Марціна Кухты.

Хто не памятае пакутныя «Апошнія пе-сні» Някрасава ці роспачныя і саркастычныя перадсмяротныя вершы Гейнэ. Пры ўсім відавочным непадабенстве гістарычных сітуацый, што стаяць за «Апошнімі песнямі» і Гейнавымі «Ламентацыямі», пры ўсім адрозненні іх эмацыянальнага тону, яднае гэтыя вершы агульная псіхалагічная рыса: і Някрасаў і Гейнэ разлічваюцца «у двери гроба» з несправядлівым светам, які змучыў іх неразуменнем, незлічонымі крыўдамі і абразамі.

Дзіўнай, а магчыма, нават і недарэчнай можа здацца на першы погляд спроба па-раўнаць тое, што, пакідаючы зямное жыццё, расказалі людзям два буйнейшыя паэты свайго часу, уладары дум, з тым, што ў адну з апошніх сваіх пакутных начэй напісаў «для сябе» невядомы свету малады бела-рускі паэт, які згасаў у самоце, без усякай упэўненасці, што ўсё ж дойдзе да некага яго смяротная туга і ціхая мужнасць.

Адзін беларускі крытык вытлумачыў ча-тырохрадкоўе Багдановіча як «пасланне ту-ды, на бацькаўшчыну, каб не вельмі ўбіва-лася аб сваім сыне, па гэтай хуткай яго развязцы» 10. Думаецца, што гэтае прачы-танне не зусім дакладнае.

Багдановічу, несумненна, было ўласціва пачуццё свайго прызвання і сваёй ролі ў бу-дучыні свайго народа і яго культуры, але не ў такой ступені, каб апошняй яго думкай было жаданне суцешыць радзіму, якая смуткуе па гэтай заўчаснай страце.

Больш таго, Багдановіч мог бы сказаць пра сябе, пра сваю творчасць прыкладна тое ж, што ў адным са сваіх артыкулаў ска-заў пра творчасць беларускага пісьменніка-сучасніка: яна «яшчэ толькі спрабуе шыро-ка ўвайсці ва ўжытак народнага жыцця і атрымаць яго санкцыю» п.

Дый само нацыянальнае беларускае жыццё ўяўлялася Багдановічу поўным мно-гіх і разнастайных магчымасцей новага і толькі яшчэ распачатага развіцця.

Цяжка паверыць, але гэта так і ёсць: амаль ва ўсім, што стварыў паэт у апошнія гады, нават у тую ялцінскую вясну, адчува-ецца нейкая ранішняя свежасць і бадзё-расць, нейкае і сапраўды невыказнае свят-ло — і ўсё гэта ў адзінстве, у спалучанасці з трагічным матывам адыходу: «Паглядзі, як усход разгараецца, колькі ў хмарках залётных агню!», «ўсё ўжо прайшло, сплыло вадою,— моладасць не знікла, не прай-шла!», «Пралятайце вы, дні, залатымі агня-мі. Скончу век малады,— аблятайце цвя-тамі...»

Смерць спасцігла Багдановіча за работай над букваром.


1 2 3 4 5 [6] 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82