Чалавек напрадвесні

Дарэчы, сама тэта «ратуша», уведзеная ў сюжэт, адразу лакалізуе дзеянне, зама-цоўвае яго за беларускім горадам, які да гэтага часу (XV — пачатак XVI ст.) дася-гнуў, як сведчаць гісторыкі, значнага экана-мічнага развіцця і карыстаўся самакіраў-ніцтвам па магдэбургскаму праву.

Вядома, і магдэбургскае права, і гаспа-дарчы росквіт Вільні ці Гродні мелі даволі далёкае дачыненне да перажыванняў самой Агаты, але яны тлумачаць, чаму Багдановіч бачыў «старую Беларусь» пераважна гарад-ской: гарады былі цэнтрамі беларуска-лі-тоўскага Адраджэння, рэфармацыі, новай иацыянальнай культуры, у аснове якой ля-жал! і нацыянальная самасвядомасць, што ў тую эпоху фарміравалася вельмі інтэнсіў-на, і самасвядомасць асобы, якая таксама шпарка ўбіралася ў сілу.

Гнаная жахлівым відовішчам аўтада-фэ, маладая гараджанка адчувае, як урарыцара на кані. I хай ёй яшчэ доўга не ведаць спакою, хай мучыць страх перад «грахом», гняце памяць аб вогнішчы перад ратушай,— у Агаты настойліва расце — ін-стынктыўна, насуперак бесчалавечным за-бабонам,— разумение тых каштоўнасцей, што тояцца ў гэтым жыцці, у асабістым яе сардэчным нарыве.

Догма і сэрца, схаластычнае і жывое, сярэднявечча і Рэнесанс сышліся ў адным чалавечым свеце. Верх бяруць жыццё і па-чуццё, якія так неспадзявана ўсплылі тут, у гістарычным па тэме вершы, на някрасаў-ска-блокаўскім інтанацыйным распеве.

У «Старой Беларусі» ажылі, атрымалі новае, рэалістычна матываванае, быццё не-каторыя вобразы ранніх вершаў Багданові-ча, у прыватнасці, вобразы, знаёмыя нам па нізцы «У зачарованым царстве». Нават не вобразы, а вобразныя сістэмы і комплексы з той сферы мастацкага, духоўнага жыцця беларускага селяніна, якую этнограф А. Я. Багдановіч назваў, як мы памятаем, перажыткамі старажытнага язычніцкага светаўспрымання.

У «Старой Беларусі» яны перанесены з раду міфалагічнага, ірацыянальнага ў рад «чалавечы», мы б нават сказалі, бытавы, ка-лі б у слове «быт» не адчувалася прызем-ленасці, якой у нізцы Багдановіча няма.

...Да старога млынара прыйшла дзяўчы-на, «каб памог скруху з сэрца збыць». Млы-нар — чараўнік, ён ведае розныя замовы і чары, нашаптаныя яму вадзяніком. Рэчка, 

дзе, паводле падання, пад млынавым колам жыве «нячысцік», намалявана пяром вы-разным і дакладным, якое адразу знімае ўсякую містэрыяльнасць у імя паэзіі рэаль-на існага:

Ціхі вечар; знікнула спякота,

Весялей струіцца між чарота

Рэчка, што ўцякае ў ставок.

Часам з візгам ластаўка малая

Пранясецца нізка і чыркае

Крылечкам з разгону гладзь стаўка,

Налякаўшы гэтым матылька.

Часам лінь ці окунь успляснуцца,

I кругі шырока разыйдуцца.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 [59] 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82