Чалавек напрадвесні

Суровы, светлы і разам з тым складаны, пераходны час! Складанасць і супярэчлі-васць эпохі — і ў такім цудоўным вершы, як «Агата», што не ўвайшоў у «Старую Беларусь» (ён быў напісаны пазней), але гор-нецца да гэтай нізкі і гістарычным матэ-рыялам, і сродкамі і метадамі яго асэнса-вання:

Помню — йшла я да ратушы хутка

Паглядзець, як гараць ведзьмакі,

Толькі чую — гукае Марутка:

«Бач, Агата, красунчык які!»

У задуменні, маруднай хадою,

Увабраны ў шалом залаты,

Ехаў ён на кані саматою,

А прыгожы,— як Юры святы...

Ах, чаму я, нашто змарнавала

Так свае маладыя гады,—

Ах, чаму я, нашто не спытала,

Хто ён гэткі, і едзе куды!

Толькі б зведаць — і з воску фігуру

Я найменнем яго ахрышчу.

Выйду ноччу на поле у буру

I закляцце свае нашапчу.

I праз свіст, праз гудзенне вятрыска,

Цераз шум прыдарожных ракіт

Я пачую так блізка, так блізка

Гук знаёмы ад конскіх капыт.

Не забыць мне, што спасение трачу,

Што душу варажбою гублю,

Але знаю — яго я пабачу

I нарэшце скажу, як люблю.

Верш пабудаваны на вельмі вострым канфлікце. Прысвечаны каханню, ён пачы-наецца радкамі пра з'яву жорсткую і фанатичную: пра вогнішчы каля ратушы, на якіх паляць «ведзьмакоў».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 [58] 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82