Чалавек напрадвесні

Тут далёкае мінулае — жыццё. Трапят-кое, жывое, нявыдуманае жыццё. Мы ба-чым і адчуваем яго, мы дыхаем яго павет-рам, і ўсё гэта неад'емна наша: і сонца, што свеціць праз вузкае акенца келлі, і бліску-чыя царкоўныя купалы, і ластаўка, і малі-наўка, і жаўна.

А кроўна нашым усё гэта магло стаць толькі дзякуючы таму, што ва ўсю гэту ча-роўнасць ціхага, спакойна размеранага жыцця да нас і дзеля нас ужыўся мастак з фантазіяй, з сэрцам, з дакладным ведан-нем людзей, побыту, культуры мінулай, да-лёкай эпохі.

ён, Багдановіч, увесь там, увесь адтуль. ён, мабыць, самога сябе ўявіў на месцы та-го перапісчыка, што схіліўся над чыстым аркушам «прад вузенькім акном». I не проста жыццё ў тым, пра што расказвае паэт, але і адкрыццё жыцця, захапленне ім. Дзі-ва што, перад намі ж XVI стагоддзе! Адра-джэнне з яго пільнай цікавасцю да прыроды, да зямнога свету, як бы нанова адкрытага для чалавека, які толькі нядаўна вырваўся з палону рэлігійнай схаластыкі.

Перапісчык Багдановіча — «краёвае», «перыферыйнае» дзіця Адраджэння, і справа яго радасная, як вясёлая малінаўка над белай царквою, як першая зорка, што бла-слаўляе «прыгожы труд».

«Перапісчыку» папярэднічае ў кнізе «Вя-нок» блізкі яму па думцы і стылю верш пра летапісца, які ў манастыры «чацвёрты піша год» летапіс «пра долю Магілёва», пра «добрыя яго і кепскія дзяла». Звернем увагу на такую рэнесансную падрабязнасць псіха-логіі беларускага летапісца XVI стагоддзя: жывучы і працуючы ў манастырскім пу-стэльніцтве, ён думкай сягае ў агромністы свет, ён бачыць мора за даляглядам, караб-лі, што гінуць у марскіх бяздоннях; пра ле-тапіс і пра нашчадкаў, якія будуць яго чы-таць, ён гаворыць словамі, поўнымі «нетутэйшай» рамантыкі вандраванняў і смяртэльнай рызыкі:

 

Так мора сіняе прымчыць да нас вадой

Бутэльку к берагу, аблітую смалой,

Усю ў дробных ракаўках і ў ціне.

Не замала Яна была ў вадзе і шмат чаго спаткала.

Рыбалкі вылавяць бутэльку, разаб'юць,

I, як трапляецца, быць мо ў ёй знайдуць Ліста.

Па звычаю марскому гэтак весці

Нам, утапаючы, шлюць людзі. У моры гдзесьці

Загінулі яны, і, можа, соткі год

3 тых часаў працяклі, і згінуў іх народ,

I ўсё змянілася, і ўжо пра іх забылі.

Вы, літары, цяпер нанова ўсё збудзілі!

Мы яшчэ вернемся да гэтай горкай зда-гадкі: «...можа... згінуў іх народ», пастара-емся зразумець, адкуль яна ў Багдановіча, у вершах аб гістарычнай пары ўздыму бе-ларускай нацыянальнай культуры. А пакуль яшчэ раз паўторым самі сабе гэтыя пра-пахлыя смалой і ветрам радкі, такія, зда-валася б, незвычайныя ў вуснах беларускага летапісца-пустэльніка...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 [57] 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82