Чалавек напрадвесні

Багдановіч — першы беларускі пазт, якому ўдалося стварыць цалкам рэалістыч-ны вобраз часу, цэласную карціну аддале-най эпохі ва ўсёй канкрэтнай прадметнасці яе асаблівасцей і прыкмет.

Toe, што амаль адначасна з Багданові-чам пісаў «гісторык» Купала, аўтар такіх паэм, як «Магіла льва» і «Курган», было глыбокім па рэвалюцыйнаму пафасу, па на-палу пачуццяў амаль тытанічных, па сіле канфлікту паміж класава варожымі стана-Mi. Але ў гэтым было мала гісторыі, зразу-метай як рэальная дадзенасць, як самару-хомы і замкнёны ў сваіх жа межах момант развіцця. Рамантычнае захапленне і тэмпе-рамент Купалы рашуча «змывалі» ўсё, што магло б заманаваць намаляваныя ім карці-ны за пэўным культурна-псіхалагічным кан-тэкстам часу. Купалаў гусляр, які ўступіў у пагібельнае для сябе адзінаборства з князем, купалаў разбойнік, які помсціць усяму і ўсім за зганьбаванае феадалам-баярынам каханне не патрабавалі ад паэта: «Спыні імгненне!» Яны не патрабавалі таксама і дакладна ўзноўленага асяроддзя, яны — героі легенды і таму выключныя і пазааса-бістыя.

А цяпер перачытаем верш Багдановіча «Перапісчык».

Ца чыстым аркушы, прад вузенькім акном,

Прыгожа літары выводзіць ён пяром,

Устаўляючы паміж іх чорнымі радамі

Чырвоную страку; усякімі цвятамі,

Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў

I птах нявіданых, спляценнем завіткоў

Ен пакрашае скрозь — даволі ёсць знароўкі —

Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі

I загалоўкі ўсе,— няма куды спяшыць!

Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць

Пяро гусінае, і гляне: светла сонца

Стаўпамі падае праз вузкае аконца,

I круціцца у іх прыгожы лёгкі пыл;

Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл,

Рой хмарачак плыве; шырокімі кругамі

У небе ластаўкі шыбаюць над крыжамі,

Як жар гарашчымі, а тут, каля акна,

Малінаўка пяе і стукае жаўна.

I зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць

Няяркім серабром; нячутна дзень праходзіць;

Ужо хутка будзе ноч, і першая гвязда

Благаславіць канец прыгожага труда.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 [56] 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82