Чалавек напрадвесні

Які ясны, празрысты верш — нічога лішняга, нічога, што перабівала б яго думку і настрой! Усё ў раўнавазе, у тым кла-січным сінтэзе, пры якім кожная прыват-насць, цалкам захаваўшы свабоду і непа-срэднасць,    уздзейнічае    як    неабходная частка цэлага, як умова і вынік эмацыя-нальнага, вобразнага і рытміка-інтанацый-нага адзінства. А гэты бесперапынны, па-чынаючы з трэцяга чатырохрадкоўя («А за сцяной смяецца поле...»), узлёт галасавой хвалі, гэты разлічаны на адзін глыбокі ўдых сінтаксічны, вершавы перыяд, за якім — паўза, цішыня, душэўнае забыццё!.. Калі б нават Багдановіч быў аўтарам толь-кі «Слуцкіх ткачых», яго імя засталося б ся-род лепшых імён беларускай паэзіі!

«Слуцкія ткачыхі» — красамоўнае свед-чанне, што Багдановіч, як і Купала, трымаў-ся рэалістычных, сацыяльна-канкрэтных поглядаў на мінулае свайго народа, што ён выразна бачыў галоўную асаблівасць «старой Беларусі» — феадальна-прыгонніцкую залежнасць селяніна ад «панскага двара». «Здесь барство дикое, без чувства, без закона, присвоило себе насильственной лозой и труд, и собственность, и время земледельца» — гэтыя радкі з пушкінскай «Вёскі» выяўляюць самую сутнасць карціны, нама-ляванай беларускім паэтам.

Але заўважце: Багдановіч-мастак, Ба-гдановіч — гарачы прыхільнік прыгожага ў жыцці, у мастацтве, у чалавечых узаемаад-носінах, і ў гэты верш уносіць свой непаў-торны погляд на традыцыйныя для беларускай паэзіі прадметы і з'явы. Наскрозь сацыяльнае пачуццё заняволенага белару-скага селяніна прымае ў «Слуцкіх ткачы-хах» форму зняважанага эстэтычнага па-чуцця, а сялянскае непаслухмянства і «бунт» выяўляюцца ў нежаданні падпарад-кавацца  дэспатызму антынароднага і антынацыянальнага панскага густу. «Цвяток радзімы васілька», які смела і незалежна супрацьпаставіў сябе агрэсіі «персідскага ўзора»,— вось тут і выявілася блізкае сэрцу паэта адзінства маральна-самабытных і эстэтычных пачаткаў беларускага народна-га жыцця, якое гераічна старалася захаваць сябе насуперак самым неспрыяльным гра-мадскім умовам.

Беларуская даўніна якраз гэтым і па-клікала Багдановіча — магчымасцю пры-туліцца душой і розумам да працэсу фар-міравання народнай культуры, узятай ужо не ў рамантычна-абстрактнай «далечыні», як гэта было ў «Музыку», а канкрэтна-гі-старычна, як пэўны этап народнага быцця: перад намі беларускае XVI стагоддзе, а дакладней, першая яго палова.

«XVI стагоддзе ў гісторыі Беларусі і Украіны лічыцца стагоддзем нацыянальна-культурнага Адраджэння,— піша вядомы даследчык і знаўца славянскай гісторыі У. I. Пічэта.— Можна сцвярджаць, што да пачатку XVI ст. канчаткова склаліся тры вялікія брацкія народнасці: руская, украін-ская і беларуская. Ужо ў пачатку XVI ст. можна гаварыць аб фарміраванні беларускай мовы з усімі яе фанетычнымі і марфа-лагічнымі асаблівасцямі...» I далей: «Калі рускае нацыянальна-культурнае Адраджэн-не было звязана з класавай барацьбой, якая адбывалася ў Рускай дзяржаве на базе фарміравання дваранска-феадальнай манар-хіі Івана IV Васільевіча, дык у Беларусі і на Украіне гэта нацыянальна-культурнае Адраджэнне было вынікам уплыву некалькі іншых умоў, бо Беларусь і Украіна на той час не мелі сваёй дзяржаўнасці, яны ўва-ходзілі ў склад Вялікага княства Літоўска-га і Каралеўства Польскага».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 [55] 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82