Чалавек напрадвесні

У сваім разуменні дылемы [«Рэмбрант ці Рафаэль?» — Ю. К.] Багдановіч далёкі ад аднабаковага «альбо-альбо», што звычайна мае на ўвазе перавагу аднаго з бакоў і рашучае адмаўленне другога. Ідэальнара-фаэлеўскае ўзнікае ў Багдановіча як нату-ральнае выяўленне схаваных у народным побыце і традыцыях пачаткаў прыгожага. Ды і адносіны Багдановіча да Рафаэля ма-юць нейкую новую і рэалістычную па сваёй сутнасці якасць.

Творы вялікага італьянскага мастака для Багдановіча — увасабленне не той красы, што існуе самастойна і незалежна, а той, якая ўмее стань вышэй і шырэй за самую сябе, умее няспынна ўзбагачацца за кошт зямных маральных каштоўнасцей, нават калі яны толькі ўгадваюцца ў вясковай «дзяўчынцы ўпэцканай, і хілай, і худой...».

Багдановіч не ўпрыгожваў цяжкае паў-сядзённае існаванне народа, ён шукаў і зна'-ходзіў у ім тыя задаткі, якія мелі развіцца пры больш разумным і справядлівым ладзе жыцця. Ён знаходзіў гэтыя задаткі і ў далё-кім мінулым свайго народа, у традыцыях яго нацыянальнай культуры, у яе цудоўных начатках, якія, не атрымалі, аднак, насля-доўнага гістарычпага развіцця.

Той самы буржуазны «эстэт» з «Нашаі'і нівы», які патрабаваў ад беларускай паэзіі, каб яна вучыла «бачыць каля сябе красу», а не Янку на вузкім шнурочку зямлі, не менш энергічна настойваў, каб «парнаснікі» часцей і больш пісалі пра мінулае. Гэтае мінулае ўяўлялася «эстэту» царствам нацыянальнай згоды і сацыяльнай гармоніі. Некаторыя белетрысты «Нашай нівы» да-поўнілі ідылічную карціну рысамі ваяўнічай велічы, якой ніколі не дазволіў бы сабе га-нарыцца сапраўдны інтэлігент-дэмакрат, тым больш што такая веліч — выдумка: «I на нашай зямлі спакон веку нашы дзяды-прадзеды жылі, якія не раз грэкамі, немцам!, рымлянамі патрасалі...» 30.

Янка Купала, ідыёлаг прыгнечаных ся-лянскіх мае, паэт-рэвалюцыянер, якому, па-водле слоў А. Луначарскага, не быў уласці-вы ні найменшы цень імперыялізму, ні най-меншы водгук... «хцівага нацыяналізму мя-шчанства...» 31, і тут, у пытанні аб гісторыі беларускага народа, выступіў разбуральні-кам усялякіх легенд і ілюзій. ён пісаў, ад-казваючы Ю. Верашчаку: «Мінуўшчыну ўспамінаць — гэта ўспамінаць паншчыну». I ў вершах: «Цяжка, горка мы жылі год ад году, век ад веку».

У 1912 годзе Максім Багдановіч напісаў і часткова надрукаваў у «Нашай ніве» нізку «Старая Беларусь». Ключавым вершам нізкі нам уяўляюцца «Слуцкія ткачыхі» — адзін з найболыд вядомых твораў паэта, яго не-сумненны шэдэўр.

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, ўзяты

Ткаць залатыя паясы.

I цягам доўгія часіны,

Дзявочыя забыўшы сны,

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны.

А за сцяной смяецца поле,

Зіяе неба з-за акна,—

I думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна;

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,

Сінеюць міла васількі,

Халодным срэбрам ззяюць хвалі

Між гор ліючайся ракі;

Цямнее край зубчаты бора...

I тчэ, забыўшыся, рука

Заміж персідскага ўзора

Цвяток радзімы васілька.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 [54] 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82