Чалавек напрадвесні

Калісьці летняю рабочаю парой

Праз вёску я ішоў. Панураю чаргой

3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты

Стаялі — шэрыя, струхлеўшыя; як латы,

Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх,

I аж счарнелася салома стрэх гнілых...

Што ж дзіўнага, калі, раптоўна крык дзіцёнка

Пачуўшы, дрогнуў я і аглядзеўся. Ах!

Я спудзіў хлопчыка; на руках і нагах

Ен, бедненькі, папоўз па траўцы ля сцяжынкі,

Да нянькі траплячы — так год васьмі дзяўчынкі.

I вось, дабраўшыся, ў падолак разам к ей

3 трывожным голасам уткнуўся ён хутчэй...

Жанравая сцэна ў традыцыях дэмакра-тычнай рускай паэзіі (Пушкін, Някрасаў) і рускага рэалістычнага жывапісу. Калі б не александрыйскі верш, якім напісаны гэты ўрывак, і якога, дарэчы, не ведала бела-руская паэзія да Багдановіча, дык гэтыя радкі можна было б прыняць за якое-не-будзь апісанне Коласа — буйнейшага ў на-шай паэзіі майстра бытавога, няспешнага сюжэтнага апавядання. Але тое, што ідзе далей, ніхто з беларускіх паэтаў напісаць не мог — толькі Багдановіч, адзін Багдано-віч, з яго заўсёдным імкненнем угледзець за рэальнасцю штодзённага жыцця яе дру-гі — ідэальны — план:

...I, як схіляецца ад ветру верх бярозкі,

Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі

Сціраючы яму, штось пачала казаць,

Каб заспакоіць плач — зусім як быццам маць,

I саліваліся ў жывы абраз ядыны

Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны,

Дзіцячым, цененькім; і ў гэты час яна,

Здавалася, была аж да краёў паўна

Якойсь шырокаю, радзімаю красою,

I, помню, я на міг пахарашэў душою.

Такімі творамі, як «У вёсцы» Багданові-ча, маладая беларуская літаратура аб'ек-тыўна ўключалася ў эстэтычную дыскусію пра рэалістычнае і ідэальнае, пра галанд-цаў і Рафаэля, якая на працягу дзесяцігод-дзяў, пачынаючы з Бялінскага і канчаючы Рэпіным і Крамскім, хвалявала перадавую мастацкую думку ў Расіі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 [53] 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82