Чалавек напрадвесні

Праз радасны, заліты светам бор

Праходзіць насып жоўтая чыгункі.

Як роўна рэйкі, быццам на малюнкі,

Ляглі ўздоўж! Як ярка семафор

Удалі зялёным шклом гарыць ад сонца!

Як тэлеграфныя слупы гудзяць!

Пабач — дразды на дроце іх сядзяць,

А дрот зіяе лепей ад чырвонца!

I вось, махнатай лапаю ледзь-ледзь

Ламаючы апалыя галіны,

Сюды марудна з-за кустоў маліны

Выходзіць буры малады мядзведзь.

Якая ясная і дакладна выпісаная кар-ціна! I якая натуральнасць рытмічнага і ін-танацыйнага руху!

Нагадаем: «Вераніка» — частка невялі-кага цыкла «Мадонны». Вобраз дзяўчынкі, што застаўся ў паэтавай памяці, азораны высокім святлом прыгожага, увасобленага ў «Сіксцінскай мадонне»: «Ажыў у ім твой вечны цэль, мадонн тварыцель, Рафаэль!»

Мабыць, гэты ідэал глыбока і моцна хва-ляваў Багдановіча, калі адначасна з «Вера-нікай» ён піша вялікі верш (альбо паэму, як ён сам яе назваў у 1913 годзе ў лісце да выдаўцоў зборніка «Вянок») «У вёсцы», дзе «двайной красы» — дзявочай і мацярын-скай «аблік ядыны» перанесены з біягра-фічнай, «прыватнай» сферы ў сферу сялян-скага, народнага жыцця.

Неяк Пастарнак сказаў пра Шапэна, што той ставіўся да свайго жыцця як да сродку пазнання ўсялякага жыцця на свеце. Можна сказаць, што тэта ў значнай ступені стасуецца і да Багдановіча: яго вобраз мадонны, які ўзнік спярша як асабістае пера-жыванне, як вынік індывідуальнага вопыту, хутка сягнуў далека за яго межы, стаўшы здабыткам рэальнага быту, ды яшчэ такога, дзе звычайна бачылі толькі бязмерную сціп-ласць, прыніжанасць ці нават брыдкасць.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 [52] 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82