Чалавек напрадвесні

Звярніце ўвагу: маўклівыя фігуры герба цудоўна «агучаны» фантазіяй паэта, і вось ужо каменныя коні, несучыся наўскач, «срэбнай збруяй далека грымяць...» Дзве-тры апавядальныя падрабязнасці, якія звязваюць верш з гарадскім гербам, а далей ужо справа І слова за вымыслам паэтыч-ным, за пачуццём і думкай аўтара, які здо-леў так ператварыць зрокавыя ўражанні ва ўражанні слыхавыя, а потым адно і другое — ва ўнутраны душэўны стан, у палы-мяны публіцыстычны маналог, што мы, чы-тачы, маем права гаварыць пра цуд сінтэ-зуючага мастацтва паэзіі, які адбыўся на нашых вачах.

I яшчэ заўважце, што разнастайны і гнуткі інтанацыйны лад «Пагоні» нясе ў сабе не гатовую думку, а думку, якая фар-міруецца ў самім вершы: пытанне да «вая-каў» («Вы за кім у пагоню спяшыце?») змя-няецца здагадкай пра тых «дзяцей» Бела-русі, што забылі яе, «адракліся, прадалі і аддалі ў палон»; здагадка вядзе суровую інвектыву, грозны заклік з лірычнай, аднак,   матывіроўкай   («Хай пачуюць, як сэрца начамі аб радзімай старонцы ба-ліць...»); далей — глыбока пакаянны зва-рот да радзімы, просьба дазволіць памерці за яе; нарэшце, вяртанне да герба, да «Лі-тоўскай Пагоні».

«Пагоня» доўга бянтэжыла тых, хто пі-саў пра Багдановіча: мастацкая даскана-ласць, высокі трагедыйны напал, з аднаго боку, і відавочная аднабаковасць, гіпертра-фіраванасць нацыянальнага пачуцця, яго адарванасць ад сацыяльна-гістарычных аб-ставін — з другога. Але не забудземся, што верш напісаны ў 1916 годзе ў Мінску, які пад той час быў захліснуты роспаччу і бя-дой незлічоных бежанцаў і пагарэльцаў. Гэта бяда яшчэ раз нагадала Беларусі пра яе трагічны лёс быць скрыжаваннем і баль-шаком, па якім спрадвеку хадзілі спуста-шальныя войны.

«Пагоня» — верш не пра вайну, але з перажываннямі вайны яго звязвае многае: і воіны на баявых конях (атрибуты ваеннай тэмы, не надта ўласцівыя беларускай паэ-зіі), і «за краіну радзімую жах», і палон... Вайна абвастрыла і да таго напружанае ў Багдансвіча нацыянальна-патрыятычнае па-чуццё.

Тым жа 1916 годам, што і «Пагоня», да-таваны артыкул Леніна «Аб карыкатуры на марксізм і аб «імперыялістычным эканаміз-ме». У артыкуле Ленін рэзка палемізуе з П. Кіеўскім, які «абсалютна не зразумеў», «дзе нацыянальна-вызваленчы рух ёсць хлуслівая фраза і дзе ён ёсць жывая і пра-грэсіўная сапраўднасць». Ленін піша: «Для ўкраінцаў і беларусаў, напрыклад, толькі чалавек, які ў марах жыве на Марсе, мог бы адмаўляць, што тут няма яшчэ завяр-шэння нацыянальнага руху... «Бацькаўшчы-на» тут яшчэ не адспявала ўсёй сваей гіста-рычнай песні. «Абарона бацькаўшчыны» яшчэ можа быць тут абаронай дэмакратыі, роднай мовы, палітычнай свабоды супраць прыгнятаючых нацый, супраць сярэдневя-коўя...» 2S.

«Пагоня» Багдановіча — з'ява жывой рэчаіснасці, дэфарміраваная ў свядомасці мастака, які яшчэ не ведае сапраўдных, рэ-альна-гістарычных шляхоў вырашэння на-цыянальнай праблемы, не бачыць яе глы-бокіх сувязей з вызваленчай барацьбой пра-летарыяту ўсіх народаў і нацый.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 [50] 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82